Вы тут

Надрукавана ў «Полымі»: Кастрычнік 2022


Кастрычніцкі нумар «Полымя» па традыцыі багаты на празаічныя і паэтычныя публікацыі. Адкрываецца часопіс падборкай вершаў Хведара Гурыновіча «Восеньскае». «Змоўклі конікі ў лузе./ Блізка верасень босы./ Стог, адзіны ў акрузе,/ Падпірае нябёсы./ Стог — адзін на пасёлак,/ Бо адна ж і кароўка./ Сум паўзе па прасёлку,/ Доўгі, быццам вяроўка...» Традыцыі народнага жыцця, чалавек вясковы ў часе і прасторы, сузіранне навакольнай прыроды — вось галоўны лейтматыў вершаў Хведара Гурыновіча. 


Заканчваецца ў кастрычніцкім нумары раман Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага». Гэты — сёмы твор са знакамітага цыкла вядомай пісьменніцы. Ужо вядома, што раман пабачыць свет і асобнай кнігай — у Выдавецкім доме «Звязда». 

З паэтычнымі падборкамі ў часопісе выступаюць Іна Фралова («Экалогія душы»), Ніна Загарэўская («Акварэлі часу»), Генрых Тарасевіч («Мілей за ўсё») — аўтары, якія добра вядомы не толькі чытачам часопіса «Полымя». 

Не абмініце апавяданні Святланы Бязлепкінай — «Таямніцы гатэля «ROYAL», Алеся Кажадуба «Фацбалісты, ша!», празаічныя мініяцюры Адама Глобуса «Аўтапартрэт з усмешкай. Словы пра самога сябе». Варта заўважыць, што празаічны аддзел часопіса «Полымя» ад нумара да нумара становіцца ўсё мацнейшым. І хто даўно не адкрываў старонкі часопіса — знайдзіце яго ў бібліятэцы і вы таксама пераканаецеся ў гэтым. 

У разделе «Навуковыя публікацыі» — «Семантыка і функцыі канцэптаў свой, чужы, свой — чужы, дом, страчаны прытулак у творах А. Адамовіча «Нямко» і Г. Бёля «Дом без гаспадара» Антона Папова і «Развіццё музычных вобразаў як прыём меладызацыі ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц і Раісы Баравіковай» Вікторыі Смолка. 

Рубрыка «Да 100-годдзя часопіса «Полымя» працягвае прадстаўляць успаміны колішняга «палымянца» Генадзя Пашкова «Круціла жорны завіруха, або Ля цяпельца „Полымя“. Праўдзівыя гісторыі ад іх удзельніка і сведкі». Са сваім успамінам пра «Полымя» і «палымянцаў» выступае Яўген Хвалей — «З доўгім поступам». У нумары знайшлося месца і рэцэнзіям на кніжныя навінкі, а ў раздзеле «Братэрства» — арыткул знанага даследчыка сербскай літаратуры, сербска-беларускіх літаратурных сувязяў, перакладчыка доктара філалагічных навук Івана Чароты «Пра сваё па-сваяцку — сербам». 

Мікола БЕРЛЕЖ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».