Вы тут

Зась расказаў аб прыярытэтах старшынства Беларусі ў АДКБ у 2023 годзе


Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась расказаў, якімі будуць прыярытэты старшынства Беларусі ў 2023 годзе. Адпаведныя заявы ён зрабіў у час размовы з журналістамі пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Паводле яго слоў, у наступным годзе Беларусь будзе старшынстваваць у АДКБ і цяпер ужо на завяршальным этапе работа па падрыхтоўцы прыярытэтаў. «Патрабаванне ў кіраўніка дзяржавы традыцыйна простае і зразумелае: прыярытэты не павінны быць абстрактныя, надуманыя. Яны павінны датычыцца менавіта тых праблем, якія на парадку дня нашай арганізацыі, надзённых праблем, з якімі сутыкаецца арганізацыя сёння, — растлумачыў ён. — Цяпер мы падключымся і сумесна з Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі ведамствамі будзем удзельнічаць у падрыхтоўцы прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь на наступны год — год старшынства ў АДКБ».

Як расказаў Станіслаў Зась, галоўнай тэмай сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы стала абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ. «Гэта датычыцца і каўказскага рэгіёна. Я праінфармаваў больш падрабязна кіраўніка дзяржавы аб выніках работы місіі АДКБ, якая па даручэнні Савета калектыўнай бяспекі працавала ў Арменіі», — сказаў ён. Як вядома, на пазачарговым саміце кіраўнікоў дзяржаў АДКБ 28 кастрычніка абмяркоўваліся прапановы па выніках работы місіі. «Размова не завершана, цяпер ідзе дапрацоўка гэтых прапаноў. Гэта тэма будзе абмяркоўвацца ў тым ліку на маючым адбыцца саміце АДКБ», — дадаў генеральны сакратар арганізацыі.

Абмяркоўвалася на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам таксама абстаноўка на граніцы Кыргызстана і Таджыкістана і магчымыя крокі АДКБ у інтарэсах яе стабілізацыі і дасягнення мірных дамоўленасцей. Станіслаў Зась праінфармаваў Прэзідэнта аб падзеях, якія адбыліся на граніцы гэтых краін у верасні бягучага года, і аб існуючым становішчы, таксама з улікам свайго асабістага візіту ў гэтыя дзяржавы.

Удзялялася ўвага і няпростай сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

Усе гэтыя важныя тэмы разглядаліся ў святле падрыхтоўкі да маючага адбыцца саміту кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, правядзенне якога намечана на дваццатыя чыслы лістапада.

Генеральны сакратар АДКБ выказаў падзяку кіраўніку беларускай дзяржавы за працяглую шчырую размову. «Павінен адзначыць, што такі прамы падыход, сумленны і адкрыты, быў прадэманстраваны і ў ходзе саміту кіраўнікоў дзяржаў, які адбыўся на мінулым тыдні (размова пра пазачарговую сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 28 кастрычніка. — Заўвага БелТА), і, думаю, па заслугах ацэнены», — дадаў Станіслаў Зась.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.