Вы тут

Арына Сабаленка з перамогі пачала выніковы турнір WTA


Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка з перамогі стартавала на выніковым турніры WTA (Жаночая тэнісная асацыяцыя). У першым матчы турніру яна перамагла прадстаўніцу Туніса Онс Жабер з вынікам 3:6, 7:6 (7:5), 7:5. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 30 хвілін. «Я проста старалася атрымліваць асалоду ад кожнай секунды. Спрабую рабіць усё магчымае. Паглядзім, што прынясе апошні тыдзень сезона. Я думала: спрабуй, змагайся, зрабі так, каб ёй трэба было зрабіць нешта крутое, каб выйграць гэты матч. Думаю, менавіта таму я аказвала на яе крыху большы ціск. І мне ўдавалася выйграваць балы ў ключавыя моманты, — прыводзіць словы Арыны Сабаленкі прэс-служба WTA.


У іншым матчы групы грэчаская тэнісістка Марыя Сакары абыграла прадстаўніцу ЗША Джэсіку Пегулу.

Выніковы турнір WTA — прыгожая кропка чарговага сезона рэгулярнага тура. Гэта заключны турнір для лідараў рэйтынгу. Турнір праводзіцца штогод з 1971 года. Ён не мае дакладнай прывязкі да дат і за сваю гісторыю 11 раз мяняў месяца правядзення. Часцей за ўсё яго арэнай выступаў Нью-Ёрк і яго спартыўны комплекс «Мэдысан-сквер-гардэн». Упершыню за межамі ЗША турнір прайшоў у 2001 годзе, калі наймацнейшых тэнісістак свету прыняў Мюнхен. З 2006 года турнір праходзіць па-за межамі ЗША. Апошнія гады спаборнцітвы праходзілі ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь. Сёлета турнір праходзіць у Форт-Уэрце (штат Тэхас, ЗША). Плануецца, што ў 2023 годзе ён вернецца ў Кітай.

Перад тым як уключыцца ў барацьбу за галоўны прыз, спартсменак падзялілі на дзве групы, названыя ў гонар дзвюх легендарных амерыканскіх тэнісістак Трэйсі Осцін і Нэнсі Рычы. У групу Трэйсі Осцін трапілі Іга Свёнтэк (1-ы нумар рэйтынгу WTA, Польшча), Кока Гаўф (4-ы нумар рэйтынгу WTA, ЗША), Каралін Гарсія (6-ы нумар рэйтынгу WTA, Францыя) і Дар’я Касаткіна (8-ы нумар рэйтынгу WTA, Расія).

У групу Нэнсі Рычы ўвайшлі Онс Жабер (2-і нумар рэйтынгу WTA, Туніс), Джэсіка Пегула (3-і нумар рэйтынгу WTA, ЗША), Марыя Сакары (5-ы нумар рэйтынгу WTA, Грэцыя) і Арына Сабаленка (7-ы нумар рэйтынгу WTA, Беларусь).

Адразу чатыры тэнісісткі выступяць на выніковым турніры ўпершыню — Дар’я Касаткіна і Коры Гаўфф, Онс Жабер і Джэсіка Пегула. Галоўным фаварытам турніру, зразумела, лічыцца першая ракетка свету Іга Свёнтак, якая ў гэтым сезоне выйграла два з чатырох турніраў «Вялікага шлема».

У выпадку траўм магчымыя замены. Статус першай запасной атрымала Вераніка Кудэрметава. Незалежна ад вынікаў удзельніцы за кожны матч атрымаюць па 125 ачкоў за кожную перамогу). Выйгрыш у паўфінале ацэньваецца ў 330 ачкоў, у фінале — 420 ачкоў. Тэнісістка, якая не прайграла ў Форт-Уэрце ніводнага матчу, заробіць 1500 ачкоў і 1,68 мільёна долараў.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.