Вы тут

Пытанні бацькоўскай зямлі і непрыдатнага жылля


Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка выслухаў скаргі грамадзян.


На прыём да губернатара ў Магілёве прыйшло два чалавекі. Пенсіянерка з Магілёўскага раёна паскардзілася на тое, што сусед адабраў у яе бацькоўскую зямлю, якую яна не прыватызавала, і зрабіў на ёй сажалку. Самаробны вадаём знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад яе дома. Па словах заяўніцы, мужчына пры яго ўладкаванні выдаліў пладовыя дрэвы і кустоўя, якія раслі на ўчастку, пашкодзіў гаспадарчыя пабудовы. Спробы жанчыны заклікаць крыўдзіцеля да сумлення заканчваюцца яшчэ большай сваркай і разладам. Пенсіянерка сцвярджае, што сусед ёй помсціць і робіць на зло. Нават справакаваў, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. У выніку ёй цяпер прыйдзецца плаціць яшчэ і вялікі штраф. Жанчына перыядычна плакала і скардзілася, што ніякай управы на гэтага свавольніка няма. Яна патрабуе, каб зямля яе продкаў была вернутая, а сажалка закапаная. І просіць прызнаць, што да адміністратыўнай адказнасці яе прыцягнулі незаконна. 

Губернатар даў даручэнне Магілёўскаму райвыканкаму, на тэрыторыі якога адбываецца канфлікт, вырашыць яго на працягу двух тыдняў. «Вы ж самі стварылі яго, ведаючы, што ў суседзяў непрыязныя адносіны», — заўважыў ён. 

Недапрацоўкай мясцовых улад назваў ён і сітуацыю, у якую трапіў яшчэ адзін заяўнік. Жыхар Клімавіцкага раёна паведаміў пра нездавальняючы стан жылля, якое было дадзена яго жонцы — сіраце. Мужчына прынёс фота, каб паказаць, што памяшканне не адпавядае спажывецкім якасцям. Кватэра была выдзелена сёлета ў ліпені, але сям’я дагэтуль жыве ў інтэрнаце. Бо ў той кватэры трэба рабіць капітальны рамонт. Сям’я звярталася ў Клімавіцкі райвыканкам, але там паведамілі, што рашэнне па выдзяленні сіраце такога жылля адпавядае заканадаўству. Прадстаўнік Клімавіцкага раёна, які прысутнічаў на прыёме, паведаміў, што жыллё выдзялялася як арэнднае ў адпаведнасці з Указам № 112, які дапускае перадачу неадрамантаванага жылля спажыўцу, з наступным пераводам яго ў сацыяльнае. Губернатар паведаміў, што ў выпадку з сіратой такі варыянт не павінен мець месца. Ён даў даручэнне да канца месяца, тэрмін, у які па закону павінна быць разгледжана скарга, адрамантаваць гэтае жыллё, або даць новае, якое адпавядае спажывецкім якасцям.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».