Вы тут

Петрышэнка: харчаванне ў школах удасканаляць з улікам пажаданняў вучняў


У Беларусі плануюць удасканаліць харчаванне з улікам пажаданняў дзяцей. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае БелТА.


«У нашых школах харчуецца вялікая колькасць дзяцей — гэта прыблізна 1,1 млн чалавек, з іх амаль 780 тыс. за кошт бюджэтных сродкаў дзяржавы. Тое, што мы арганізавалі і забяспечваем харчаванне ў такіх установах, гэта вялікае дасягненне, не ва ўсіх краінах гэта зроблена. Мы дамовіліся ўдасканальваць тэхналагічныя параметры харчавання з улікам пажаданняў нашых дзяцей. Паколькі важна, каб было разумнае спалучэнне карыснасці і колькасці тых кілакалорый, якія павінна атрымліваць дзіця ў сваёй узроставай катэгорыі», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэм’ер дадаў, што ў школьным харчаванні прадаўжаецца ўдасканаленне тэхналагічных карт. З’явілася шмат новых прадуктаў, якія выпускаюць беларускія вытворцы здаровага харчавання разам з НПЦ па харчаванні НАН Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве.

«Шкоднай ежы ні ў сталовых, ні ў буфетах у нас няма — гэта факт. Мы будзем і далей развівацца ў гэтым напрамку, каб выхаваць у нашых дзяцей культуру харчавання разам з педагогамі і бацькамі. У дзіцячым садзе дзеці з задавальненнем ядуць тую ежу, якая ёсць у меню. Важна, каб пасля прыёму ежы атрымліваліся мінімальныя адходы, а дзеці атрымлівалі патрэбныя прадукты. Бяспека і здароўе нашых дзяцей заўсёды на першым месцы», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?