Вы тут

Сіманоўская: Моладзь давярае БРСМ і падтрымлівае яго праекты і ідэі


Моладзь цалкам давярае Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі і з задавальненнем падтрымлівае яго праекты і ідэі. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка галаўнога ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская на прэс-канферэнцыі «Камсамол Беларусі: традыцыі і будучыня». Нагадаем, на мінулым тыдні споўнілася 104 гады з дня ўтварэння Усесаюзнага камсамола.


Паводле слоў Таццяны Сіманоўскай, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі як правапераемнік камсамола апраўдаў сваю работу і статус маладзёжнай арганізацыі. І тыя праекты, якія рэалізоўваюцца апошнім часам гэтай арганізацыяй, вельмі цікавыя, дастаткова эфектыўныя і абсалютна крэатыўныя. «Гэта дазваляе максімальна ахапіць нашу моладзь, нават тую, якая раўнадушная. Нейкай абавязалаўкі арганізацыя не патрабуе, усе праекты ажыццяўляюцца толькі на добраахвотнай аснове. Гэту традыцыю БРСМ захаваў і з гэтым лозунгам ідзе наперад. Паглядзіце, якія шыкоўныя студэнцкія атрады фарміруюцца ў БРСМ, як актыўна рэалізоўваюцца буйныя рэспубліканскія працоўныя праекты на «Атланце», на МАЗе, гэта значыць, моладзь цалкам давярае арганізацыі і з задавальненнем падтрымлівае праекты і ідэі БРСМ», — падкрэсліла Таццяна Сіманоўская.

Яна адзначыла, што арганізацыя выступае партнёрам Міністэрства адукацыі і дзяржавы ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. «Практычна ніводнае рашэнне, ніводны нарматыўны дакумент мы не прымаем, не абмеркаваўшы яго з нашай моладдзю, з БРСМ. Таму арганізацыя вызначыла сваё месца на маладзёжнай арэне Беларусі. І з дакладна выбудаванымі мэтамі і задачамі БРСМ рухаецца наперад. Мы гатовы падтрымліваць ідэі, праекты і сумесна прымаць кіраўніцкія рашэнні».

Сяргей СТАРЫНАЎ​

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​