Вы тут

Новая вяршыня для ціктокераў


Новая вяршыня для ціктокераў

У Казахстане з'явіўся першы TіkTok House на дзяржаўнай мове. Для адбору ўдзельнікаў праекта каманда MynBalа наведала ўсе рэгіёны краіны і арганізавала кастынг. Усяго было адабрана 20 чалавек, якім цікавыя мастацтва і творчасць. Узрост у іх розны: ад 16 да 22 гадоў.


Усе яны будуць вучыцца ствараць якасны кантэнт. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты — першыя ўдзельнікі праекта MynBala, а TіkTok House — арандаваны трохпавярховы катэдж, дзе яны збіраюцца, абмяркоўваюць тэмы, спяваюць і вучацца ў больш дасведчаных членаў каманды.

Трэндавыя танцы, гутарковыя відэа, ліпсінгі — пераважны кантэнт TіkTok-блогераў. Але толькі асобныя аматары гэтай сацыяльнай сеткі выпускаюць яго на казахскай мове. Таму асноўная мэта праекта MynBala House — папулярызацыя дзяржаўнай мовы. Моладзь навучаць ствараць якасны кантэнт і здымаць захапляльныя ролікі. За плячыма кожнага ўдзельніка ўжо ёсць блогерскі досвед, хоць і зусім невялікі. Але і гэтага дастаткова, каб дапамагаць адно аднаму знаходзіць новую аўдыторыю. Удзельнікі праекта будуць вучыцца ў вядомых блогераў і мабілографаў.

За месяц існавання праекта на акаўнт MynBala ў TіkTok падпісаліся больш за 13,4 тысячы чалавек. Ёсць відэа з 1,3 мільёна праглядаў, а многія ролікі каманды набіраюць дзясяткі тысяч лайкаў.


Спрыяльныя жыццёвыя планы

Расійская моладзь назвала найлепшы ўзрост для пачатку кар'еры і нараджэння дзяцей.

Пачаць зарабляць трэба яшчэ да наступлення паўналецця, з'ехаць ад бацькоў — у 20, завесці дзіця — да 28 гадоў. Узрост для дзяўчыны пры нараджэнні першынца складае 25 гадоў, а ўзрост бацькі — 28 гадоў. Гэта вынікае з даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам Нацыянальнага агенцтва фінансавых даследаванняў. Усяго апытаннем былі ахоплены 1000 чалавек ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў.

Для жанчыны аптымальны ўзрост першых родаў знаходзіцца ў інтэрвале ад 21 да 25 гадоў. Так лічаць 55 працэнтаў апытаных. Кожны чацвёрты (26 працэнтаў) выказаў меркаванне, што спрыяльны ўзрост жанчыны пры нараджэнні першынца — ад 26 да 30 гадоў. 15 працэнтаў апытаных выказаліся за тое, што аптымальна рашыцца на нараджэнне дзіцяці трэба ва ўзросце 31—35 гадоў. Найменшая колькасць — тры працэнты — выказалі меркаванне, што жанчыне трэба нарадзіць у 36—40 гадоў.

46 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што бацькамі трэба стаць у 26—30 гадоў, траціна (34 працэнты) — ва ўзросце 21—25 гадоў і толькі 12 працэнтаў назвалі ўзрост 31—35 гадоў.

У даследаванні таксама ацэньвалася, які, на думку моладзі, ідэальны ўзрост для пачатку іншых этапаў дарослага жыцця. Большасць маладых расіян лічаць, што юнакі і дзяўчаты павінны зарабіць першыя грошы ў 15—18 гадоў.

На думку большасці маладых (74 працэнты), пачаць асобнае ад бацькоў жыццё як дзяўчаты, так і юнакі павінны да 20 гадоў. Чвэрць апытаных (24 працэнты) лічаць, што пачаць весці самастойнае жыццё дзяўчыне мэтазгодна ва ўзросце 21—25 гадоў, а для пераезду юнака ад бацькоў гэты ўзрост назвалі прыдатным 22 працэнты.

Паводле звестак Міністэрства працы, сярэдні ўзрост нараджэння дзіцяці ў жанчын у Расіі зараз дасягае 28 гадоў.


Віза таленту для поспеху

Кваліфікаваныя работнікі і выпускнікі топавых ВНУ зараз змогуць заставацца ў Ганконгу на тэрмін да двух гадоў.

Кіраўнік адміністрацыі Ганконга Джон Лі абвясціў аб запуску двухгадовай «візы таленту». Яе будуць выдаваць выпускнікам ВНУ з топ-100 міжнародных рэйтынгаў з досведам працы ад трох гадоў. Таксама гэтая віза даступная тым, хто зарабляе 320 тысяч долараў у год і больш.

Пры гэтым уладальнікам «top talent pass» будзе лягчэй уладкавацца на работу. Кампаніі не давядзецца даказваць, што на яго месца не прэтэндуе грамадзянін краіны.

Акрамя таго, выпускнікам ганконгскіх і кітайскіх ВНУ прадоўжылі перыяд знаходжання ў краіне для пошуку працы з аднаго да двух двух гадоў.

Гэтыя меры накіраваны на прыцягненне ў краіну высокакваліфікаваных спецыялістаў і даследчыкаў, каб папоўніць страты з-за «ўцечкі мазгоў».

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.