Вы тут

Якія кветкі пасеяць пад зіму


Садоўнікі нярэдка асцерагаюцца саджаць аднагадовыя і шматгадовыя кветкі насеннем пад зіму. Але ўвосень нават лепш, чым увесну, саджаць насенне некаторых аднагадовых і шматгадовых кветак, але толькі холада-ўстойлівых сартоў, здольных вытрымліваць лёгкія замаразкі і ўстойлівых да вымакання.


Дзякуючы падзімняй сяўбе кветак на 2-3 тыдні паскараецца пачатак іх цвіцення ў наступным сезоне ў параўнанні з пасеянымі вясной. Акрамя таго, у такіх раслін мацнейшы імунітэт, яны менш пашкоджваюцца хваробамі. За зіму сеянцы загартоўваюцца і таму лёгка пераносяць вясновыя замаразкі. Каранёвая сістэма ў іх фарміруецца мацнейшая, глыбокая і разгалінаваная, здольная даставаць ваду з ніжніх пластоў грунту. У выніку такім кветкам патрабуецца менш паліву.

Важна ўсё зрабіць правільна і своечасова. Загадзя трэба падрыхтаваць месца для пасадкі. Вясновыя талыя воды могуць вымыць насенне, таму ўчастак выбіраюць роўны, на ім загадзя робяць пасадачныя разоры. Калі наступяць стабільныя адмоўныя тэмпературы, без адлігі, можна сеяць. Калі ж пасеяць насенне раней, калі глеба яшчэ цёплая, то яно можа прарасці раней часу і загінуць.

Пад зіму насенне сеюць удвая гусцей, чым увесну, каб не баяцца за ўсходжасць. Рассыпаюць яго па лунках і прыкрываюць загадзя нарыхтаваным тонкім пластом урадлівага грунту, каб вясной насенню было лягчэй узыходзіць.

З аднагадовых кветак можна высаджваць пад зіму космас (рус. космея), календулу, хрызантэму, ільвіны зеў, іберыйку, васілёк, алісум, астру, мак, эшольцыю.

Са шматгадовых — прымулу, маргарытку, ворлік, незабудку, гайлардыю, рамонак, рагулькі (рус. дельфиниум), лубін, званочак, гваздзік, рудбекію, флёкс, лаванду.

Пры вясновай пасадцы большасць мнагалетнікаў зацвітае толькі на другі год. А калі іх пасадзіць пад зіму і ахінуць ад холаду, то зацвісці яны могуць і ў першы год.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.