Вы тут

Завяршылася жніво ў «жытніцы» Паднябеснай


Восеньскі збор ураджаю ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), найбуйнейшай у Кітаі па аб’ёме вытворчасці збожжавых, ужо завяршыўся. Аб гэтым паведамілі ў правінцыйным упраўленні сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле звестак ведамства, у правінцыі апрацавалі 99,9 працэнта пасеваў, за выключэннем асобных кукурузных палеткаў, якія прызначаны для зімовага збору ўраджаю.

Гадавы аб’ём вытворчасці збожжа ў правінцыі Хэйлунцзян, вядомай як «жытніца» Кітая, ужо 12 гадоў запар займае першае месца ў краіне. Летась тут намалацілі каля 78,7 мільёна тон збожжа.

У гэтым годзе пасяўная плошча збожжавых у правінцыі Хэйлунцзян застаецца стабільнай і складае больш за 14,5 мільёна гектараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».