Вы тут

У Гомелі пасля рэканструкцыі адкрылі Сельмашаўскі пуцеправод


Найважнейшая транспартная артэрыя Гомеля — пуцеправод, які злучае мікрараён Гомсельмаш з Цэнтральным і Савецкім раёнамі абласнога цэнтра, — зноў адкрыта для руху. Аб’ект скончаны будаўнікамі са значным апярэджаннем тэрмінаў будаўніцтва.


У цырымоніі адкрыцця найважнейшай транспартнай артэрыі Гомеля прыняў удзел памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ. 

— Для горада, дзе сутачны транспартны паток набліжаецца да 200 тысяч машын, — гэта стратэгічна важны аб’ект, — падзякаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко будаўнікоў за зладжаную работу, якая дазволіла аднавіць рух па Сельмашаўскім мосце раней заяўленага тэрміну.

Губернатар зазначыў, што рэканструяваць 600-метровы аб’ект будаўнікам дапамаглі найноўшыя тэхналогіі і традыцыі інжынернай школы, захаванай у нашай краіне. Але самае галоўнае, што адноўлены пуцеправод надзейны і бяспечны ў плане эксплуатацыі. 

Старшыня аблвыканкама ўзнагародзіў за вялікі асабісты ўклад у паспяховае правядзенне капітальнага рамонту пуцеправода Ганаровай граматай супрацоўніка філіяла "Мостабудаўнічае ўпраўленне № 4 «ААТ «Мостабуд» Аляксея Валевіча і падзякай рабочага гэтай арганізацыі Уладзіміра Палуяна.

Кіраўнік рэгіёну звярнуў увагу, якая вялікая работа была праведзена на Гомельшчыне мостабудаўнікамі толькі за апошнія гады. Знакавым аб’ектам стаў мост праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, урачыста адкрыты ў 2018 годзе таксама да 7 лістапада Прэзідэнтам Беларусі. У 2019 годзе аднавіўся рух па мосце праз раку Сож у Гомельскім раёне, у мінулым годзе быў адкрыты мост праз Пціч у Акцябрскім раёне і ўнікальны вантавы мост праз Днепр у Рагачове. 

— Найбліжэйшым часам завяршаем работы на мосце па аўтадарозе Пціч — Петрыкаў — Жыткавічы. Таксама ў планах гэтага года абнаўленне маста праз раку Каўпіта ў Чачэрскім раёне. У Кармянскім — аднаўляем наплаўны мост праз Сож. У 2023 годзе мостабудаўнікі абяцаюць цалкам увесці пуцеправод у Калінкавіцкім раёне, — зазначыў Іван Крупко.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота newsgomel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?