Вы тут

Дарожны рух і спортпляцоўка


У цэрэмоніі адкрыцця аб’екта дарожнай інфраструктуры прыняў удзел прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Чырвоная стужка абвесціла аб пачатку паўнавартаснаму руху па праспекце Касманаўтаў, новаму ўчастку будучай кальцавой, а таксама па двухузроўневай развязцы ў месцы перасячэння дарог. 


Фота: БелТА

Новая развязка каля прадпрыемства «Гродна Азот» выканана ў форме кальца. У яе аснове — два пуцеправода, кожны даўжынёў крыху больш за 40 метраў.

Увядзенне ў строй важнага інфраструктурнага праекта стала яшчэ адным крокам па злучэнні жылых і прамысловых раёнаў горада хуткаснай магістраллю, у прыватнасці, новых мікрараёнаў Альшанкі і Грандзіч, якія дынамічна развіваюцца. Гэта патрабуе і адпаведнай дарожнай інфраструктуры. Развязку чакалі і на гіганце хімічнай прамысловасці краіны прадпрыемстве «Гродна Азот». Раней былі складанасці па руху аўтатранспарта і пад’язным шляхам да яго. Зараз гэта пытанне вырашана. Акрамя таго, пашырацца і маршруты, з’явяцца новыя схемы, што паспрыяе больш хуткаму і ўпэўненаму руху ва ўсе бакі горада. 

Камфортныя ўмовы тут створаны не толькі для аўтамабільнага транспарта, але і для веласіпедыстаў. Па словах кіраўніцтва рэгіёна, у дарожную сетку зроблены рэкордныя капіталаўкладанні. Гэта было адзначана і падчас адкрыцця развязкі.

— У горадзе зроблена вельмі шмат для таго, каб пашырыць вузкія месцы ў гарадской транспартнай інфраструктуры, зрабіць горад зручным і камфортным для аўтамабілістаў, ды і для ўсіх людзей, хто тут жыве ці наведвае горад, — падкрэсліў падчас урачыстага адкрыцця Раман Галоўчанка. — Новая двухузроўневая транспартная развязка істотна аблегчыць рух у гэтым раёне. Акрамя гэтага, зроблены добры задзел для таго, каб развіваліся менавіта тыя раёны горада, якія размешчаны ў гэтай зоне. Тут дастаткова месца як для будаўніцтва жылля, так і іншых аб’ектаў. Таму Урад Беларусі па даручэнні Прэзідэнта ў поўным аб’ёме забяспечыў фінансаванне гэтага важнага аб’екта, зроблена ўсё для таго, каб ён быў пабудаваны якасна і ў вызначаныя тэрміны. 

Таксама ў гэты ж дзень адкрылася пантонная пераправа для пешаходаў праз Нёман каля Новага маста, які зараз закрыты на рамонт. Мяркуецца, што работы па масту будуць працягвацца да мая будучага года. Каб людзям было зручна прайсці на другі бераг ракі, было вырашана каля вуліцы Паповіча пракласці часовы мост. Яго працягласць складае 112 метраў. Пераправа складаецца з 13 рачных і двух берагавых звен’яў. Работу па пракладцы маста ажыццявіў пантонна-маставы батальён інжэнернай брыгады. Было задзейнічана каля 20 чалавек. Негледзячы на значную хуткасць плыні, якая дасягае 2,5 м/сек, работы праведзены ў вызначаны тэрмін. Да слова, грузапад’ёмнасць маста дасягае 60 тон, але пантонная пераправа не будзе прыдатна для аўтамабільнага транспарта з-за небяспечных берагавых пад’ездаў — яны вельмі высокія і крутыя. Для бяспекі праходжвання пешаходаў мост дапаўняльна абсталяваны. 

Фота: БелТА

А вось для жыхароў Смаргоні важнай падзеяй стала адкрыццё новай футбольнай пляцоўкі каля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Спартыўны аб’ект з’явіўся ў мікрараёне Карэні і стаў трэцім такога кшталту ў райцэнтры. 

Як зазначыў падчас адкрыцця намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчанка, раён паказвае прыклад у развіцці гэтай папулярнай гульні. Мужчынская каманда раёна амаль заваявала пуцёўку ў вышэшы дывізіён Беларусі. Удала праходзіць праект з развіццём жаночага футбола. Каманды дзяўчынак Смаргонскага раёна дастойна выглядаюць на ўзроўні зборных юніёрскіх каманд. 

Сярод вядомых выхаванцаў спартыўнай школы — Леанід Ковель, майстар спорту міжнароднага класа, які зараз працуе трэнерам футбольнага клуба «Смаргонь». Школа выхавала трох майстроў спорту, 10 кандыдатаў у майстры, 42 спартсмены выканалі першы спартыўны разрад. Сёння ў ДЮСШ навучаецца каля 500 дзяцей. Штогод навучэнцы пераходзяць у вышэйшае звяно падрыхтоўкі — вучылішча алімпійскага рэзерву, каманды майстроў першай і вышэйшай лігі, футбольнай акадэміі. 

Удзельнікі ўрачыстасці адзначылі, што футбольная пляцоўка заахвоціць папулярнай гульнёў і звычайных аматараў футбола, якія змогуць прыходзіць сюды і адпрацоўваць свае здольнасці ў зручных умовах.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».