Вы тут

Новыя аб’екты адукацыі ўведзены ў строй у Мінску да 7 лістапада


Так, у новым жылым комплексе Першамайскага раёна сталіцы па суседстве з паркам Чалюскінцаў урачыста адкрылі камфортны дзіцячы садок № 579, разлічаны на 90 месцаў, а ў Заводскім раёне на вуліцы Іркуцкай адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту дзіцячага сада № 477, разлічанага на 186 месцаў.


На цырымоніі адкрыцця дзіцячага садзіка № 579 міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ падкрэсліў: «Сёння наша дзяржава надае вельмі сур’ёзную ўвагу падрастаючаму пакаленню. І дашкольныя ўстановы, і прафесіяналы, якія ў іх працуюць, — шмат у чым адыгрываюць фундаментальную ролю ў яго выхаванні. Бо ад педагогаў залежыць, якія дзеці прыйдуць у нашу школу. Аб’ект, які знаходзіцца ў крокавай даступнасці, — сапраўдны падарунак, таму што бацькі, малыя, фактычна не выходзячы з дому, змогуць наведваць сад з цудоўнай сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай і кваліфікаванымі педагогамі».

Дзіцячы сад размяшчаецца на першых двух паверхах шмапявярховіка ў шматкватэрным жылым доме прама за станцыяй «Заслонава» Дзіцячай чыгункі. Галоўны ўваход у дашкольную ўстанову — з двара. Ён аформлены ў яркіх фарбах. Побач пабудавана прасторная дзіцячая пляцоўка.

Нягледзячы на ​​кампактныя плошчы, у новым памяшканні размешчаны пяць груп, укамплектаваныя маляўнічымі дапаможнікамі, гульнямі, камп’ютарнай тэхнікай. Ёсць медыцынскі блок, пральня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі і музычна-фізкультурная зала.

Варта адзначыць, што праект дашкольнай установы аказаўся дастаткова складаным. Няпроста было ўзгадніць суседства жылых памяшканняў і дзіцячай установы. Гэта і асаблівасці пракладкі інжынерных сетак, і забеспячэнне належнага ўзроўню бяспекі, шумаізаляцыі.

Але плюсаў ва ўбудаванага ў жылы дом садзіка нямала. Па-першае, гэта зручна для мінчан, калі дашкольная ўстанова знаходзіцца ў тваім жа доме. Па-другое, не занятая дадатковая гарадская тэрыторыя, бо, адшукаць свабодныя землі ва ўжо існуючай забудове ў цэнтры сталіцы — няпростая задача.

Ва ўрачыстым адкрыцці дзіцячага садка № 477 у Паўночным пасёлку Заводскага раёна прыняў удзел намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды.

У прывітальным слове ён адзначыў: «Дашкольная адукацыя нашай краіны — адна з найлепшых у свеце. Мяркуйце самі: сёлета ў Беларусі ў эксплуатацыю ўводзяцца адразу 15 дзіцячых садзікаў, пабудаваных з нуля. Створаныя ўмовы дазволяць вучыць і выхоўваць нашых малых. Думаю, дзіцячы садок № 477 таксама вырасціць новых навукоўцаў, рабочых, выкладчыкаў».

Работы па капрамонце і мадэрнізацыі гэтага аб’екта, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторыі, вяліся з красавіка 2021 года.

У выніку выкананага рамонту сёння ў двухпавярховым будынку з’явіліся яркія гульнявыя пакоі, прасторныя музычная і спартыўная залы. Уваходная група абсталявана пандусамі. Тэрыторыя ўстановы ўпрыгожана сучаснымі дзіцячымі гульнявымі гарадкамі, ёсць пляцоўкі для заняткаў фізкультурай і вывучэння Правілаў дарожнага руху.

Будаўнікі замянілі малыя архітэктурныя формы, уладкавалі ценявыя падстрэшкі і тратуары. Акрамя таго, у адрамантаваную дашкольную ўстанову закупілі мэблю, неабходнае абсталяванне і аргтэхніку.

Выхаванцы дзіцячага сада № 477 будуць навучацца ў 11 групах, у тым ліку ў адной інтэграванай і ў двух групах будуць навучацца дзеці цяжкімі парушэннямі маўлення.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.