Вы тут

Вячаслаў Нікіфараў стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта


У кінатэатры «Масква» стартавала ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад». Гледачоў чакае вялікая і разнастайная праграма, а пакуль госці і ўдзельнікі свята адзначаюць пачатак найбуйнейшага кінафестываля краіны. Намеснік прэм’ер міністра Беларусі Ігар Петрышэнка агучыў віншаванне Прэзідэнта Беларусі. У ім кіраўнік дзяравы адзначыў, што мерапрыемства аб’яднала беспрэцэдэнтную колькасць удзельнікаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што форум працягне добрыя традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванню згоды і ўзаемапаразумення паміж народамі, у Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах. 


Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця вырашылася адна з галоўных інтрыг фестываля – названа імя ўладальніка ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ім стаў заслужаны дзеяч мастацтваў, кінарэжысёр і сцэнарыст Вячаслаў Нікіфараў.

— «Лістапад» нараджаўся ў Саюзе кінематаграфістаў на пачатку 90-х: ідэя належыла Валерыю Рыбараву. Нашай галоўнай мэтай было развіццё нацыянальнай кінематаграфіі, другім прыярытэтам быў міжнародны статус. Наша беларускае кіно — сапраўднае мастацтва, высокая паэзія. Наша літаратура ў асобе такіх светачоў, як Быкаў, Адамовіч, Мележ, Дудараў: яны надалі айчыннаму кіно маштаб і чалавечнасць, — адзначыў лаўрэат. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».