Вы тут

Мінсельгасхарч: Выстава імпарту ў Шанхаі — добрая пляцоўка для прэзентацыі беларускай прадукцыі


Пятая кітайская міжнародная выстава імпарту ў Шанхаі — добрая пляцоўка для прэзентацыі беларускай прадукцыі, заявіла БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ксенія Мялешка.


Фота: БелТА

Кітай — адзін з асноўных гандлёвых партнёраў для перапрацоўчых арганізацый Беларусі, гэта важны і перспектыўны рынак. У сувязі з гэтым арганізацыі галіны актыўна прымаюць удзел у пятай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (CIIE), якая працуе ў Шанхаі. «Гэта добрая пляцоўка для прэзентацыі беларускай прадукцыі, для павышэння пазнавальнасці вытворцы і прадукту на кітайскім рынку», — адзначыла Ксенія Мялешка. Сёлета на выставе прадстаўлены буйныя малакаперапрацоўчыя заводы з узорамі малочнай прадукцыі, у тым ліку сыры, масла, сухое малако ў дробнай фасоўцы — тыя тавары, пастаўкі па якіх плануецца павялічваць. Адносна мясапрадуктаў на мерапрыемстве будуць прадстаўлены буклеты і відэаролікі.

«Удзел у выставе прадугледжваецца не толькі для прэзентацыі, але і для заключэння кантактаў, бо яе наведвальнікі — непасрэдныя пакупнікі прадукцыі (інтэрнэт-крамы, аптовыя пакупнікі, перапрацоўка)», — сказала Ксенія Мялешка.

Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці, на працягу апошніх некалькіх гадоў Кітай займае другое месца сярод больш чым ста краін — пакупнікоў беларускай прадукцыі. У КНР адгружаецца шырокі асартымент прадукцыі — ялавічына, мяса птушкі, малако ў спажывецкай упакоўцы, сухія малочныя прадукты, алей рапсавы, кандытарскія вырабы і іншыя.

Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі, за 8 месяцаў 2022 года тавараабарот Беларусі і Кітая вырас на 11% і склаў каля $4 млрд.за гэты перыяд экспарт беларускіх тавараў у Кітай узрос у больш чым два разы, дасягнуўшы рэкорднай адзнакі ў $1,2 млрд і значна перавысіўшы паказчык у цэлым за 2021 год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».