Вы тут

Жыццё нанова на подыуме атрымалі жанчыны, «сустрэўшыся» з анкалогіяй...


Яскравае і вельмі жыццесцвярджальнае шоу моды і прыгажосці адбылося ў сталіцы.


Жанчыны з Мінска і Гомеля, якія перажылі анкалогію ці на дадзены момант змагаюцца з ракам, пераўтварыліся на адзін вечар у фотамадэлей фінала праекту «Fashion-тэрапія. Жыццё нанова». Зрабілі яны гэта каб, не пабаяцца паказаць сваім прыкладам, што рак можна перамагчы, а таксама даказаць, што пры анкалогіі ня трэба зачыняцца ў сабе і сваёй хваробе, а жыццё можа быць сацыяльным і адкрытым нават з ракам. 

Жанчыны самых розных узростаў разам з дзецьмі паспрабавалі на сабе самыя розныя вобразы з калекцый беларускііх брэндаў Lemongrass, Nelva, Murmur, Comintern, Danaya, The Clothes, Onedaydress, але выйшлі на подыум такімі якія яны ёсць, і гэта стварыла сапраўды душэўную атмасферу на паказах. 

Удзельніц фінала праэкта сустракалі пад бурныя апладысменты; не абышлося без падарункаў ад спонсараў і беларускіх брэндаў, таксама была арганізавана зона прыгажосці, здароўя і фотавыстава, але, зразумела, што важней для моцных жанчын была сама сустрэча, камунікацыя, нэтворкінг і безумоўна ўзаемападтрымка…

Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».