У Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, перадае БелТА.
«Сістэма рэгулявання цэн працуе ўжо амаль тры тыдні. Першапачаткова быў шквал зваротаў. Фіксавалася больш чым 500 зваротаў у дзень — і гэта толькі пісьмовых, плюс яшчэ анлайн-форма і гарачая лінія па пытаннях растлумачэння парадку цэнаўтварэння. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў нехарчовым сегменце, так як харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомыя. Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І па годзе ў цэлым інфляцыя істотна замарудзіцца», — сказаў Андрэй Картун.
Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы ў кастрычніку па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн». Затым пастановай урада № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.