Вы тут

Сергеенка школьнікам Заслонава: цаніце магчымасць дакрануцца да вялікай гісторыі свайго краю


Дзеці і дарослыя з Заслонава Лепельскага раёна маюць магчымасць дакрануцца да мінулага свайго краю, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ішлі бязлітасныя баі, а цяпер дыслацыруецца праслаўленая воінская часць. Аб гэтым у час круглага стала са школьнікамі з мясцовай сярэдняй школы сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У Заслонаўскай сярэдняй школе Лепельскага раёна сёння сустракалі высокіх гасцей і паказвалі творчыя нумары, адзін з якіх не пакінуў абыякавым нікога з прысутных. Дзеці стварылі своеасаблівую фотахроніку забыцця і зневажання замежнымі краінамі сваёй гісторыі, паказаўшы здымкі разбураных нядаўна помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям — у Польшчы, Літве, Чэхіі. Спробу Захадам перапісаць мінулае беларусы лічаць кашчунскай, і дзеці, якія жывуць у вёсцы, дзе дыслацыруецца воінская часць, з болем успрымаюць такое стаўленне да подзвігаў сваіх продкаў.

«Мы ўбачылі, на якім кантрасце адбываюцца падзеі ў нас і за мяжой. Пачынаецца ўсё са злому помнікаў, забыцця памяці тых людзей, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тых краін, аб якіх гаварылася са сцэны. Перапісваецца гісторыя, прыходзяць на змену пакаленні і, здавалася б, зусім па-іншаму ўспрымаецца тое, што адбывалася 80 гадоў таму. Але мы той памяці проціпастаўляем сваю памяць, якая захоўваецца і ў Лепельскім раёне ў памяці сем’яў. Гэту памяць мы пранясём праз гады і перададзім сваім дзецям і ўнукам. Невыпадкова наша сустрэча праходзіць у Год гістарычнай памяці. У Лепельскім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны разгарнуўся магутны партызанскі рух. У вас, тых, хто жыве ў гэтым ваенным гарадку, у Заслонаве, ёсць унікальная магчымасць дакрануцца да гэтай гісторыі, якая звязана са станаўленнем і развіццём праслаўленага армейскага злучэння — 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай Нікалаеўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава ІІ ступені брыгады. Яна, з’яўляючыся яшчэ дывізіяй, ваявала пад Масквой, Курскам, вызваляла ад фашысцкай чумы Украіну, Цэнтральную Еўропу, затым выконвала свой воінскі абавязак на тэрыторыі Венгрыі. І сёння воіны брыгады з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак па абароне нашай краіны, умацаванні абараназдольнасці Беларусі», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Міністр абароны Віктар Хрэнін, які прысутнічаў на дыялогавай пляцоўцы, расказаў, што ў гэтым годзе брыгада была прызнана лепшай у краіне, і Ігар Сергеенка адзначыў, што гэта заслуга ў тым ліку і жыхароў Заслонава, якія забяспечваюць надзейны тыл для абаронцаў Радзімы.

У час круглага стала госці паразмаўлялі з дзецьмі, даведаліся, чым тыя ганарацца ў сваёй краіне, якія прафесіі хочуць выбраць і ці збіраюцца вярнуцца пасля атрымання вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі на малую радзіму. Заслонаўскія школьнікі падзяліліся, што пачуццё гонару ў іх ёсць за прадпрыемствы, людзей, родную прыроду, якую яны стараюцца берагчы і захоўваць, і пасля атрымання дыпломаў многія плануюць жыць і працаваць у Заслонаве або ў Лепельскім раёне. У сваю чаргу Ігар Сергеенка адзначыў, што ў яго выклікае радасць, калі разам атрымліваецца дапамагчы такім вясковым школам палепшыць матэрыяльную базу, а таксама вырашыць жыццёвыя пытанні тых, хто звяртаецца да прадстаўнікоў улады на асабістых прыёмах і прамых тэлефонных лініях.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.