Вы тут

Волат у рыштаваннях


Самы вядомы зубр Беларусі, несумненна, — гэты, які «пасяліўся» ў Баранавіцкім раёне на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей. Масіўны сілуэт сімвала нашай краіны сустракае кожнага, хто едзе па трасе «Брэст — Масква», ужо амаль дваццаць гадоў. Да гэтага юбілею скульптуру вырашана абнавіць, таму зараз яна стаіць у рыштаваннях. Мяркуецца замацаваць бетонную аснову, аднавіць зварачныя швы. Зубра таксама наноў пафарбуюць і ўстановяць на ім падсвечванне. Паколькі работы на масіўнай скульптуры праводзяцца на вялікай вышыні, іх выконваюць прафесійныя прамысловыя альпіністы. Адзін з іх, Вячаслаў ЧЫЛЬ, — на гэтым фота.


Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?