Вы тут

Юбілейная выстава «ІнтэрСтыль» у Мінску стала святам прафесіяналаў прыгажосці і стылю


У сталіцы з 9 па 11-га лістапада адбываецца адна з лепшых у Беларусі падзей у індустрыі прыгажосці і візажу — XX міжнародная выстава прыгажосці і здароўя «InterStyle-2022». Штогод мерапрыемства яднае самых перадавых майстроў візажу, цырульнікаў, касметолагаў стылістаў, дызайнераў, мадэльераў і мадэлей і, безумоўна, бізнэсоўцаў у сферы прыгажосці і здароўя.


Падчас выставы можна набыць практычна ўсё для стварэння свайго стылю і падтрымання сваёй прыгажосці і здароўя ад прафесіяналаў, а таксама прыняць удзел у шматлікіх майстар-класах і форумах па візажу, пафатаграфавацца ў цікавых фотазонах, а ў гэтым годзе — пабачаць паказ калекцый адзення «Цэнтру моды» ад агенцтва мадэлей «Студыя. Тамара».

Не менш цікавай заўсёды з’яўляецца і творчая састаўляючая выставы: тут адбываюцца Чэмпіянат РБ «Стыль і прыгажосць — 2022» і міжнародны фестываль прыгажосці «Ружа вятроў HAIR-2022». Штогод конкурсы ўражваюць кожнага госця майстэрствам удзельнікаў, а яшчэ больш — іх неабмежаваным крэатывам і фантазіяй у стварэнні вобразаў у самых разнастайных стылях.

Наведванне спаборніцтваў чэмпіянату часам пераўтвараецца ў вандроўку ў свет фантастычных, міфалагічных, жахлівых і вельмі модных зараз анімэ- ды K-pop вобразаў і абавязкова рэінкарнацыю стыля вулічнай субкультурнай і папулярнай моды Савецкага саюзы 80-90ых. Не абыходзіцца і без спаборніцтваў у больш камерцыйных намінацыях вячэрніх і вясельных прычосак і вобразаў, і нават hair-tattoo.

Штогод тут на адной пляцоўцы можна сустрэць юніёраў з дзяржаўных і прыватных навучальных устаноў і прафесіяналаў, якіх судзяць лепшыя спецыялісты, аб’яднаныя ідэяй прафесійнага стварэння вытанчанай прыгажосці і вобразаў.

У гэтым годзе са сваёй прадукцыяй упершыню на выставу прыехалі госці з Масквы і Варонежу. Пазнаёміцца з самай разнастайнай прадукцыяй наведвальнікі могуць у Футбольным манежы з 11-тай да 19-тай гадзіны.

Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».