Вы тут

Прэзентацыя вучэбна-метадычнага комплексу па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ў НАН


11 лістапада ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі грамадскасці прэзентуюць вучэбна-метадычны комплекс для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовамі навучання «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».


Удзел у ёй прымуць вядучыя вучоныя-гісторыкі краіны, прадстаўнікі інстытутаў развіцця адукацыі, настаўнікі гісторыі, у тым ліку кіраўнікі вучэбна-метадычных аб’яднанняў. Арганізатары мерапрыемства — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальны інстытут адукацыі. 

З 1 верасня бягучага навучальнага года навучэнцы 9-га класа вывучаюць модуль «Вялікая Айчынная вайна». Адным са складнікаў модуля з’яўляецца вучэбная праграма факультатыўнага занятку «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Для рэалізацыі праграмы распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс з аднайменнай назвай, які ўключае навучальны дапаможнік, вучэбна-метадычны дапаможнік, хрэстаматыю і атлас.

У рамках прэзентацыі аўтары вучэбна-метадычнага комплексу акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Каваленя і старшы навуковы супрацоўнікі Цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марына Краснова раскажуць пра гісторыю стварэння комплексу і падыходы да яго выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

Пра падзеі верасня — лістапада 1939 года ў лёсе беларускага народа і іх адлюстраванне ў вучэбнай літаратуры раскажа Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вопытам выкладання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў школе падзеліцца настаўнік гісторыі, член аўтарскага калектыву вучэбна-метадычнага комплексу Людміла Гурыновіч. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».