Вы тут

12 лістапада на «Беларусь 3» — чарговая прэм'ера


12 лістапада на «Беларусь 3» — чарговая прэм'ера: канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча «Мой родны кут» да 140-годдзя Коласа і Купалы, які быў зняты ў Белдзяржфілармоніі.


У праграме, прысвечанай знакамітым класікам беларускай літаратуры, сабраны творы Аляксея Туранкова, Ігара Лучанка, Уладзіміра Мулявіна, Алега Молчана, Валерыя Іванова, Алены Атрашкевіч і іншых вядомых айчынных кампазітараў, што знайшлі натхненне ў тэкстах Якуба Коласа і Янкі Купалы. Інструментальная музыка, папулярныя песні, харавыя рамансы, апрацоўкі беларускіх народных мелодый — кожнае сачыненне, адабранае для праграмы, яскрава дэманструе вобразы высокай паэзіі песняроў і прыгажосць беларускага фальклору. Прагучаць яны ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Дырыжоры — заслужаныя артысты Беларусі Наталля Міхайлава і Аляксандр Крамко. Сярод салістаў аркестра і хору пачуем Андрэя Коласава, Ігара Задарожнага, Анастасію Рачыцкую, Вераніку Чарняўскую, Арыну Аляксееву і Кацярыну Крашчук, які выканаюць вядомыя песні на вершы Коласа і Купалы.

Не прапусціце тэлеверсію канцэрта ў суботу на сацыякультурным у вячэрнім эфіры.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».