Вы тут

У Мінску ўшанавалі ветэранаў органаў унутраных спраў


Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся каля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку.


— Хачу выказаць словы падзякі за вашу шматгадовую працу, за той фундамент, які вы заклалі для будучых пакаленняў, — звярнуўся да ветэранаў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — Сёння тут знаходзяцца тыя людзі, якія выхавалі шмат дастойных міліцыянераў. Паважаныя калегі, дзякуй вам за тое, што заўсёды застаяцеся з намі ў адным страі, за тое, што не кідаеце сваіх калег, заўсёды аказваеце дапамогу.

Кіраўнік міліцэйскага ведамства ўручыў узнагароды актывістам ветэранскага руху. Адбылася перадача сцяга Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск ветэранскай арганізацыі Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС.

Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. Завяршылася цырымонія хвілінай маўчання.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».