Вы тут

Падрыхтоўку саюзных інтэграцыйных праграм у галіне электрычнай энергіі і рынку газу


У Пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу па энергетыцы і транспарце прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, а таксама органаў улады Магілёўскай і Бранскай абласцей. Сустрэча праходзіла ў рэжыме анлайн і афлайнканферэнцыі. Быў разгледжаны шэраг пытанняў, у тым ліку міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва Бранскай і Магілёўскай абласцей, хода выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2022 год і падрыхтоўка праекта бюджэту на наступны год, а таксама рэалізацыі трох саюзных праграм — па фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі, газу і атамнай энергетыкі. Акрамя таго, камісія выступіла з ініцыятывай па падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі па энергетычных спецыяльнасцях за кошт саюзнага бюджэту на базе Маскоўскага энергетычнага інстытута. Гэта, на думку ўдзельнікаў, будзе садзейнічаць павышэнню кампетэнцыі работнікаў энергетычных галін Беларусі і Расіі.


— Камісія Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце была створана ў чэрвені гэтага года, каб актывізаваць узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных працэсах у рамках пабудовы Саюзнай дзяржавы, — адзначыў у размове з журналістамі яе старшыня, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксей Кушнарэнка. — Мы павінны сінхранізаваць развіццё энергасістэм нашых краін. Выслухаўшы справаздачы аб выкананні планаў абодвух бакоў, мы можам канстатаваць, што гэта работа ідзе ва ўстаноўленым парадку.

Сваім меркаваннем наконт практычнага прымянення такіх вось сустрэч выказаўся намеснік старшыні камісіі, член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Рапота.

— Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Саюзнай дзяржавы і ў рамках Езразійскага эканамічнага Савета накіраваны на тое, каб удасканаліць працэс, — канстатаваў ён. — Мы прымаем мерапрыемствы, праграмы Саюзнай дзяржавы, якія ствараюць інавацыйны прадукт, прычым такі, якога няма ва ўсім свеце. Гэта рэальны ўнёсак у развіццё навукова-тэхнічнай думкі, які дазваляе рабіць наша жыццё больш якасным. 

Ва ўмовах санкцыйнага ціску трэба дзейнічаць больш рашуча і зладжана, лічыць Рыгор Рапота. 

— Толькі так можна атрымаць устойлівасць у жыцці і дасягнуць поспехаў, — рэзюмаваў ён. —Мы займаемся паляпшэннем транспартнай структуры, павінны палегчыць зносіны людзей адзін з адным. Калі, умоўна кажучы, цягнік з Санкт-Пецярбургу ідзе да Мінска 13 гадзін — гэта бязладдзе. Гэта не адпавядае сучаснаму ўзроўню транспарту. 800 кіламетраў за 13 гадзін — гэта розуму неспасціжна. Гэта звязана з нашымі ўнутранымі праблемамі, з нядбайнасцю. Калі ў нас было менш знешніх пагроз, мы менш пра гэта думалі, а вось зараз павінны думаць лепш. Таксама ў сферы энергетыцы. Завяршэнне будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі і запуск яе ў эксплуатацыю, дае дзве вялікія магчымасці. Непасрэдна для Беларусі гэта добры элемент энергаўзбраення, а для вучоных двух краін магчымасць прасунуць наперад навуку ў атамнай прамысловасці. Нездарма камітэт сёння працуе, каб стварыць навуковы кластар, які б базіраваўся вакол гэтай атамнай вытворчасці.

На думку Рыгора Рапоты праводзіць падобныя сустрэчы ў рэгіёнах вельмі карысна.

— Поспех любога прадпрыемства заключаецца не толькі ў тым, наколькі кіраўнік разумее канчатковую мэту, а наколькі ўсе ўдзельнікі працэсу разумеюць сваю ролю ў дасягненні гэтай мэты, — адзначыў ён. — Рэгіёны і ёсць тыя самыя ўдзельнікі працэсу.

Падчас візіту ў Магілёў парламентарыі азнаёміліся з работай прадпрыемства «Магілёўаблгаз», наведалі гісторыка-культурныя аб’екты Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».