Вы тут

Зіновій Прыгодзіч прэзентаваў новую кнігу


У Доме літаратараў прайшоў вечар-прэзентацыя вядомага беларускага празаіка, паэта, журналіста і публіцыста Зіновія Прыгодзіча. 


Увазе гасцей, удзельнікаў імпрэзы былі прадстаўлены тры кнігі гутарак з дзеячамі айчыннай культуры — «Стваральнікі», якія пабачылі свет у розныя годы па замове і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

На сустрэчу з перапоўненай залай Зіновій Кірылавіч прыйшоў разам з героямі сваіх кніг. Пачатак стваральнай, публіцыстычнай працы пісьменніка ў жаданні праз дыялогі расказаць пра сучасніка, які зрабіў для краіны нешта вартае, тое, што застанецца ў нашай гісторыі, нашай нацыянальнай культуры на многія дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, — на старонках часопіса «Полымя», на старонках іншых літаратурна-мастацкіх і грамадска-публіцыстычных перыядычных выданняў. Першыя публікацыі гутарак, інтэрв’ю Зіновій Прыгодзіч аб’яднаў у кнігі пад агульнай назвай «Постаці». Сваімі развагамі пра характар супрацы з літаратарам падзяліліся яго суразмоўцы — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва Алег Елісеенкаў, балетмайстар, харэограф, педагог, народны артыст СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, народны артыст Беларускай ССР Валянцін Елізар’еў, скульптар, народны мастак Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў, вядомы кінарэжысёр-дакументаліст, лаўрэат многіх прэстыжных прэмій Анатоль Алай. Яшчэ болей герояў было ў зале — народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, тэатральны рэжысёр Валерый Анісенка, празаік, дзіцячы пісьменнік, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі

Літаральна ў адзін голас усе выступоўцы гаварылі пра талент пісьменніка, які здолеў раскрыць у сваіх герояў патаемныя сардэчныя хваляванні, іх душэўныя перажыванні, часам вельмі асабістае, што не заўсёды хацелася б выносіць на шырокі агляд. У зале Дома літаратара было даволі шмат моладзі — студэнтаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. І размовы пісьменніка і яго герояў, герояў кніжнай трылогіі «Стваральнікі» — гэта яшчэ і добры ўрок выхавання, прыклад, як дасягнуць у жыцці высокіх мэтаў. Сваімі гутаркамі (а суразмоўцамі Зіновія Прыгодзіча ў розны час былі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР празаік, публіцыст, паэт Янка Сіпакоў, грамадскі дзеяч, паэт і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Генадзь Бураўкін) пісьменнік, галоўны герой вечара-прэзентацыі засведчыў і высокі клас журналісцкага майстэрства. Вядучая сустрэчы першы намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах якраз і звярнула ўвагу на гэтую адметнасць, на журналісцкі характар кніг «Стваральнікі», на тое, што праз іх вопытны, дасведчаны публіцыст падаў прыклад, сапраўдны ўрок прфесійнага майстэрства. 

А заключным акордам вечара стала захапляльнае, энергічнае выступленне народнага артыста Беларусі кампазітара і спявака Эдуарда Ханка, які, несумненна, з часам акажацца таксама сярод суразмоўцаў Зіновія Прыгодзіча. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.