Вы тут

«Кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны». Лукашэнка расставіў жорсткія акцэнты па тэме меліярацыі


У Талачынскім раёне кіраўнік дзяржавы пабываў на ААТ «Амкадор-КЭЗ», дзе азнаёміўся з вытворчасцю тэхнікі для патрэб міліярацыі. Тэму меліярацыі беларускі лідар неаднойчы закранаў падчас летніх рабочых паездак па краіне. Падчас семінара-нарады па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы, які адбыўся на базе прадпрыемства, гэта найважнейшае пытанне для развіцця сельскай гаспадаркі і экалогіі абмяркоўвалася дэталёва і на перспектыву.


 

«Галоўнае, каб было надзейна»

Перад тым, як заслухаць даклад аб стане і перспектывах развіцця ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу«, Прэзідэнт пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства, ці хапае працоўнай сілы. Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу» Аляксандр Шакуцін паведаміў, што канкрэтна на «Амкадор-КЭЗ» працуе 130 чалавек, аднак, каб утрымаць людзей, іх неабходна забяспечыць жыллём. Аляксандр Лукашэнка спытаў, колькі кватэр неабходна, і ўнёс канкрэтную прапанову па вырашэнні жыллёвага пытання — ажыццяўляць сучаснае драўлянае домабудаванне. Па яго словах, інавацыйныя падыходы дазваляюць узводзіць дамы вышынёй да васьмі паверхаў. 

Аляксандр Шакуцін звярнуў увагу: важна, што прадпрыемствы знаходзіцца ў пасёлку. Гэта, па яго словах, уплывае на тое, што ў сельскай мясцовасці застаюцца людзі. «Гэта ратаванне гэтых тэрыторый, — пагадзіўся Прэзідэнт. — Адсюль і сяло будзе развівацца». 

Генеральны дырэктар ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу" Андрэй Яроцкі далажыў кіраўніку дзяржавы, што прадпрыемства развіваецца ўстойліва, працуе з прыбыткам і плануе нарошчваць інвестыцыі. «Амкадор-КЭЗ» з’яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам меліяратыўных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым ходзе, а таксама траншэякапальнікаў. На заводзе таксама ствараюцца бульдозеры, тэлескапічныя пагрузчыкі, ачышчальнікі каналаў і касілкі. Асаблівая ўвага беларускага лідара была скіравана на тэхніцы для меліяратыўных работ. Прэзідэнт перакананы, што гэта грашовы кірунак, эканамічна выгадны, які неабходна развіваць. Гэтая тэхніка, па яго словах, запатрабавана не толькі ў нашай краіне, а і за мяжой, у тым ліку Расійскай Федэрацыі. 

У той жа час кіраўнік дзяржавы паставіў задачу аднавіць сапсаваную тэхніку. Прастойвання, па яго словах, толькі з-за таго, што нейкія камплектуючыя з’яўляюцца імпартнымі, быць не павінна. На прадпрыемстве беларускага лідара запэўнілі: нашы людзі здольныя зрабіць усё. Што датычыцца «Амкадор-КЭЗ», большасць камплектуючых — беларуска-расійскай вытворчасці. Там, дзе ёсць праблемы, вытворчасць асвойваюць самі.

Пасля дакладу аб развіцці холдынгу і канкрэтнага прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка пабываў у цэхах, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці тэхнікі, якая выпускаецца на прадпрыемстве. Кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, прадэманстравалі ўзоры машын, асноўных вузлоў і камплектуючых, створаных у межах праграмы па імпартазамяшчэнні. Магчымасці меліяратыўнай тэхнікі ў дзейнасці былі паказаны на доследным палігоне. «Галоўнае, каб было надзейна», — заўважыў беларускі лідар. 

«Меліярацыя — асноўнае звяно»

На базе ААТ «Амкадор-КЭЗ» кіраўнік дзяржавы правёў рэспубліканскі семінар-нараду па пытаннях аднаўлення і выкарыстання меліяраваных земляў у рэспубліцы. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло далажыў аб выніках работы ў гэтай галіне.

«Тэма не новая, але найважнейшая, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Можа, не зусім своечасова мы пачалі другую ці трэцюю хвалю па меліярацыі. Калі ўсе пачыналася, хадзілі па Жыткавіцкім раёне і глядзелі, як патрэбна праводзіць меліярацыю. Цяпер мы ступілі далёка наперад у параўнанні з тымі часамі. Мной прынята настойлівае, жалезнае рашэнне аб тым, што нам трэба меліярацыю ўзмацняць».

Прэзідэнт ставіць пытанне больш шырока: гэта не толькі меліярацыя, а культура земляробства. «Вядома, меліярацыя — гэта асноўнае звяно, — кажучы аб культуры земляробства, удакладніў беларускі лідар. — Як бы ні было цяжка, за два-тры гады мы павінны рэалізаваць тыя планы, якія мы калісьці намецілі на дзесяць гадоў. Мы іх не выканалі, не выканаем і ў гэтым годзе, але я атрымаў запэўніванне ўрада і асабіста віцэ-прэм’ера, што на гэты год запланаваныя да меліярацыі плошчы будуць выкананы». 

Асвоена больш за палову гэтых плошчаў. Астатнія плошчы павінны быць меліяраваны да канца года — такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пагаджаецца — вёска становіцца іншай: будуюцца аграгарадкі, у выніку застануцца буйныя паселішчы. «Праз 10 — 15 гадоў работы, можа, і раней, будуць толькі аграгарадкі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. —. Людзі хочуць жыць з выгодамі, у добрых дамах. У кожнай вёсачцы і на хутары мы гэта не пабудуем, таму мы прыйшлі да таго, што трэба будаваць аграгарадкі, каб яны былі па ўзроўні жыцця такімі ж як у горадзе. А паколькі гэта будзе аграгарадок-вёска, то людзі туды будуць туды імкнуцца яшчэ ў большай колькасці, калі мы створым такія працоўныя месцы, як тут, або як у найлепшых нашых гаспадарках». 

«Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць»

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што нямала занядбаных прысядзібных ўчасткаў. І наваколле Мінска — не выключэнне. Гэтыя прысядзібныя ўчасткі, па яго словах, трэба прыводзіць у парадак. «Гэтыя прысядзібныя ўчасткі самыя-самыя ўрадлівыя, самыя апрацаваныя землі, а яны практычна ўсе закінутыя, — удакладняе Аляксандр Лукашэнка. — Іх трэба прыводзіць у нармальны стан і думаць, што там апрацоўваць. Нам трэба ўвесці ў севазварот усе гэтыя прысядзібныя ўчасткі, і мы 100, 150 тысяч тон збожжа можам атрымаць за кошт гэтых земляў».

Яшчэ адно пытанне, якому ўдзяліў увагу беларускі лідар, — распрацоўка, разбор старых ферм. Нямала прыкладаў, калі пабудаваныя раней комплексы даўно не выкарыстоўваюцца, але як стаялі, так і стаяць. А на іх месцы, лічыць Прэзідэнт, можна вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Такім чынам, пастаўлена задача — зніесці старыя пабудовы, і ўвесці плошчы, на якіх яны стаяць, у севазварот. 

«Можа, дзесьці і меліярацыя не патрэбна, але хмызняком зарастаюць сельскагаспадарчы палі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў, што меліярацыя і дарогі — гэта галоўная задача. Зноў, па яго словах, даводзіцца вяртацца да таго, што дзяржава гэтым павінна займацца. «Гэтым трэба займацца, і мы гэта ўмеем гэта рабіць», — рэзюмаваў ен.

«Зямлі мы ўдзялялі мала ўвагі»

Вяртаючыся да тэмы аднаўлення і павышэння эфектыўнасці выкарыстання меліяраваных земляў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што далей цягнуць нельга. Па яго словах, як ва ўмовах ваеннага часу, трэба загрузіцца і вырашыць гэтую праблему — для гэтага ў нас ёсць усе. Ён нагадаў, што гэтая праца пачалася ў 70-я гады мінулага стагоддзя і працягвалася амаль 20 гадоў. Па маштабе і значымасці для нашай рэспублікі гэта быў, па сутнасці, аналаг плана па электрафікацыі маладога СССР часоў НЭПа. «Сілы і сродкі ўкладзены былі каласальныя, — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Краіна ператварыла частку балот у ворныя палі і адрадзіла сельскую гаспадарку. Інтэнсіфікацыя вытворчасці, змена сельскага побыту — гэта два галоўныя пазітыўныя вынікі той каласальнай работы».

На сённяшні дзень плошча меліяраваных зямель у Беларусі складае 37 % ад усіх сельгасугоддзяў, гэта амаль 3 мільёны гектараў. Асноўная частка (80 %) сканцэнтравана ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. На гэтых землях вырабляецца трэцяя раслінаводчай прадукцыі, у тым ліку больш за палову зялёных кармоў, неабходных для жывёлагадоўлі. «Таму пытанне, быць ці не быць меліярацыі ў Беларусі, сёння, як я ужо сказаў, нават не абмяркоўваецца, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Маё найжорсткае патрабаванне застаецца ранейшым: кожны кавалак такой зямлі павінен быць выкарыстаны на карысць краіны».

Аляксандр Лукашэнка расставіў прыярытэты ў гэтым напрамку і абазначыў асноўныя моманты. У рэспубліцы, па яго словах, на пачатак пяцігодкі налічвалася 412 тысяч гектараў раней меліяраваных земляў, якія знаходзяцца ў занядбаным стане. «Кажучы простай мовай, з-за безгаспадарлівасці яны ператварыліся ў зарослыя хмызняком канавы і балоты, — заўважыў ен. — Аднак і мы ў гэтым вінаваты, што не ўдзялялі гэтаму ўвагу: глядзелі, як бы нам паболей збожжа атрымаць, малака, мяса. Мы забыліся аб галоўным: хто прыносіць гэтыя грошы. Гэта сельская гаспадарка: людзі і зямля. Зямлі мы ўдзялялі мала ўвагі». 

У 2021 годзе ў сельгасабарот удалося вярнуць усяго толькі 27,5 тысячы гектараў. Ураду сумесна з аблвыканкамамі пастаўлена задача ў 2022 годзе падвоіць, а то і патроіць тэмпы работ. Тады, па меркаванні кіраўніка дзяржавы, мы выйдзем на патрэбныя тэмпы. «Прычым усе неабходныя рашэнні былі прыняты, — адзначыў ен. — Спрошчаны парадак вядзення меліярацыйных работ. З рэспубліканскага бюджэту ў гэты няпросты час адшукалі дадатковыя 66 мільёнаў рублёў на асноўныя работы. Яшчэ 15 мільёнаў выдзелілі на закупку айчыннай меліярацыйнай тэхнікі і абсталявання».

Пры гэтым Прэзідэнт папярэдзіў: кожная капейка павінна быць на ўліку, легкадумна да гэтага адносіцца нельга. Кантроль будзе найжорсткі. «Хопіць разбазарваць грашовыя сродкі, закопваць іх у зямлю, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Тое самае і па тэхніцы. Усе пралічым: затраты, сабекошт. Лішніх грошай няма. Прыкладаць намаганні і ўкладвацца давядзецца ўсей краіне». 

Прынятыя ўрадам меры па меліярацыі дазволяць у 2022 годзе вярнуць у сельскагаспадарчы абарот амаль 55 тысяч гектараў зямлі. Да 1 лістапада асвоена толькі 31 тысячу гектараў, або крыху больш за палову ад абяцанага. Да канца года засталося менш за два месяцы. «Мяне насцярожвае такое стаўленне, заўважыў беларускі лідар. — Тым больш, як дакладвае Камітэт дзяржкантролю, існуючыя праблемы і недахопы, а таксама факты безгаспадарлівасці з года ў год паўтараюцца».

Прэзідэнт абазначыў толькі асноўныя моманты. Першае. 20 раёнаў рэспублікі ліквідавалі свае арганізацыі, якія адказвалі за меліярацыю (у Віцебскай вобласці — 5 раёнаў, Гродзенскай — 5 раёнаў, Магілёўскай — 7 раёнаў). Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі дастаткова на два раёны адной ПМК, то і хопіць гэтага. «Паглядзіце аптымальна на тыя плошчы, якія мы будзем аднаўляць і, магчыма, дзесьці будзем дадаткова весці меліярацыю», — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў пайшоў адток і супрацоўнікаў, асабліва працоўных спецыяльнасцяў. «За шэсць гадоў колькасць работнікаў зменшылася на 3,6 тысяч чалавек, або амаль на 30 %. Без людзей нічога не зробі», — падкрэсліў ен. — Тэхніка дарагая. Галоўнае, падрыхтаваць добрага спецыяліста». 

У сувязі з гэтым пажаданне Прэзідэнта — каб у людзей было жыллё. «Але ўсё павінна быць пад кантролем», — перакананы ен. Размова ў першую чаргу ідзе пра арэнднае жылле. Людзі, па словах кіраўніка дзяржавы, павінны разумець: працуеш — жывеш, не працуеш — да пабачэння. 

«Бязладдзе недапушчальна»

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на праблему зношвання меліярацыйнай тэхнікі. «Ёсць факты прастояў па паўтара года з-за рамонтных работ, — прывеў прыклад ён. — Найбольш вострая сітуацыя — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Думайце, як аднавіць старую тэхніку, трэба правесці рэвзію. Няхай кіраўнік адкажа, чаму пад плотам стаіць гэтая дарагая тэхніка. Усіх страсянем, і кожны адкажа». 

Акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы і на тым, што ў апошнія гады рэзка ўпала якасць работ, што натуральна, на фоне такога стаўлення да справы. «Непрывабныя прыклады працягваюць выяўляцца абсалютна па ўсіх рэгіёнах краіны, — заўважыў ен. — Пры гэтым усе ПМК, я абсалютна перакананы, умеюць рабіць якасную работу. Мабілізуйце людзей. Без жалезнай дысцыпліны і парадку вы нічога сення не зробіце. Кулаком сення цяжка прымусіць працаваць. Людзям трэба заплаціць. І нармальна плаціць, і дапамагаць. Людзі за добрыя грошы ў нас гатовы працаваць».

Аднак верх бязладдзяў, на думку беларускага лідара, — безгаспадарчае выкарыстанне меліяраваных зямель пасля іх аднаўлення. Так, у дзвюх гаспадарках Пастаўскага раёна 60 гектараў зямель пасля рэканструкцыі зноў зараслі. У Клічаўскім раёне меліяравалі і закінулі 30 гектараў зямель, Клімавіцкім — 25, Навагрудскім — 6. І такіх нямала. 

Па словах Прэзідэнта, не павінна быць і прыпісак пры выкананні работ. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржкантролю, у арганізацыях Астравецкага раёна прыпіскамі «зарабілі» сабе 36,5 тысяч рублёў, Кобрынскага — 22 тысячы, Акцябрскага — амаль 25 тысяч рублёў. 

«Такое бязладдзе недапушчальна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мала таго, што не выконваеце планы, не выкарыстоўваеце землі, дык яшчэ і прыпіскамі пакрываеце сваю безгаспадарлівасць. Калі нехта заседзеўся, як у нас кажуць, забурэў, аслеп і не бачыць умоў, у якіх мы сёння жывем, паверце, у мяне хопіць улады ўсіх прывесці ў пачуццё. І ўрад, і аблвыканкамы. Я не пагражаю, але сітуацыя такая, што людзі рэдка разумеюць добрае слова і тыя задачы, якія ставяцца ў спакойным рэжыме». 

Па перакананні Прэзідэнта, сёння неабходна вырашаць, як павялічыць аб’ёмы работ, знайсці крыніцы фінансавання, забяспечыць тэхнічнае перааснашчэнне профільных прадпрыемстваў. А яшчэ — узмацніць адказнасць за зробленае і незробленае. «Праблемы ў гэтай сферы дасягнулі крытычнага ўзроўню, — лічыць ен. — Яшчэ 5 — 7 гадоў — і вярнуцца да гэтых праблем будзе немагчыма. У нас не будзе вялізных сродкаў, каб наноў праводзіць меліярацыю». 

У сувязі з гэтым пастаўлена яшчэ адна задача — эксплуатацыя і рэканструкцыя ўжо пабудаваных меліярацыйных сістэм. Іх у нас без малога пяць тысяч па рэспубліцы. «Гэта значыць неабходна звычайнае падтрыманне ўсіх збудаванняў у спраўным стане шляхам своечасовага правядзення рэгламентных работ па тэхнічным доглядзе і рамонце, рэканструкцыі шлюзаў-рэгулятараў, паводкавых вадаскідаў і гэтак далей, — удакладніў Аляксандр Лукашэнка. — Як я часта кажу, жалезная дысцыпліна і парадак. Толькі выконвайце тое, што павінны. Патэнцыял ёсць, яго проста выкарыстоўваць трэба на ўсю катушку».

«Мы бачылі сёння на „Амкадоры“, уся лінейка тэхнікі вырабляецца ў краіне. — адзначыў беларускі лідар. — Ні ад якога імпарту і санкцый мы не залежым. Гэта ўжо палова справы. Да таго ж, захаваны Інстытут меліярацыі ў сістэме Акадэмін навук Беларусі. Ён займаецца распрацоўкамі навуковага суправаджэння меліярацыйных работ, павышэннем эфектыўнасці абслугоўвання меліярацыйнай сеткі. Вучоны, як ніхто іншы, павінен растлумачыць усім выгаду меліярацыі. Гэта ж не дурнота нейкая. Тэрмін акупнасці праектаў рэканструкцыі асушальных сістэм складае ад 9 да 12 гадоў. Але так было ва ўмовах 2019 — 2020 гадоў. Пры цяперашніх цэнах, у тым ліку на зерне і перш за ўсе на зерне, і з улікам штогадовага прыросту па аб’ектах меліярацыі, якія рэканструююцца (мінімум плюс 40 цэнтнераў кармавых адзінак з гектара), гэтая акупляльнасць усіх затрат паменшыцца да 3 — 4 гадоў. Любы бізнесмен возьмецца за такі праект». 

Прадстаўнікі ўрада, губернатары, кіраўнікі прадпрыемстваў далажылі, што будзе зроблена для выканання запланаваных аб’ёмаў па меліярацыі зямель, а таксама для выхаду на стабільную і эфектыўную работу меліярацыйнага комплексу краіны. Былі абмеркаваны, выпрацаваны канкрэтныя рашэнні, каб у першую чаргу была рэальная эканамічная аддача ад гэтых укладанняў і праведзеных мерапрыемстваў. 

Напрыканцы рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы незапланавана наведаў прыватную вытворчасць па будаўніцтве драўляных дамоў. Праект, на думку Прэзідэнта, перспектыўны. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзець пытанне аб яго фінансавай падтрымцы. «Дамы патрэбна будаваць, — перакананы ён. — Калі гэты праект нармальны, значыць патрэбна яго праінвеставаць і пабудаваць. Тым больш, гэта працоўныя месцы, сыравіна, якую мы не заўседы перапрацоўваем». 

***

Пасля семінара-нарады Прэзідэнт і адказаў на пытанні журналістаў

Пра цэны і чыноўнікаў

Адно з пытанняў датычылася дакументаў, якія рэгулююць цэнаўтварэнне. Была прынята Дырэктыва Прэзідэнта, уступіла ў сілу і пастанова ўрада. Якіх з гэтых дакументаў трэба прытрымлівацца суб’ектам гаспадарання. 

«Дырэктыва Прэзідэнта — гэта святое, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ніхто не можа адмяніць указанне Прэзідэнта. Яна не супярэчыць пастанове. Дырэктыва датычылася неадкладнай замарозкі цэн да таго, як будзе прынята пастанова ўрада. Пастанова ўрада прынята, Дырэктыва выканана. Далей дзейнічае пастанова ўрада, якая ўвяла сістэму цэнаўтварэння. Вось і ўсё. Усё! Няма патрэбы ў Дырэктыве, яна выканана». 

У Прэзідэнта пацікавіліся, ці змянілася ў яго за апошнія некалькі гадоў стаўленне да таго, якім павінен быць беларускі чыноўнік топ-ўзроўню. «Нічога новага, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Адзінае, што я і патрабую ўвесь час: дысцыпліна і парадак. І сістэма. Ёсць сістэма. Яна павінна працаваць, і яна павінна быць дысцыплінаваная і ў парадку». Гэтага кіраўнік дзяржавы патрабуе і ад губернатараў, і прадстаўнікоў урада, і ўсіх падпарадкаваных. «Будзе гэта — будзе працаваць эканоміка, — падкрэсліў беларускі лідар. — Будзе працаваць эканоміка — ніколі не будзе вайны».

«Пакуль сістэма спраўляецца»

Падрабязна Прэзідэнт спыніўся на сістэме работы органаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Напярэдадні кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад аб удасканаленні работы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў. У прыватнасці, была агучана прапанова аб’яднаць у адным дзяржаўным органе поўнасцю ўвесь цыкл пенсіённага і сацыяльнага страхавання. Гэта значыць, каб працэсы прызначэння, выплаты пенсій і дапамог, а таксама крыніца іх фінансавання знаходзіліся ў падпарадкаванні адной структуры — Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Цяпер яны падзелены паміж фондам і ўпраўленнямі сацабароны пры мясцовых органах улады, больш вядомых як «сабесы». Кіраўнік дзяржавы прапанаваныя навацыі не падтрымаў. 

Сваю пазіцыю па гэтым пытанні ён выказаў у размове з журналістамі. Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным, што ў свой час было прынята рашэнне акумуляваць пенсійыя сродкі ў Фондзе сацабароны. Правільным, па яго словах, было і рашэнне стварыць казначэйства, дзе канцэнтруюцца бюджэтныя сродкі. «Калі казаць вобразна, то ў ФСАН, як у мяшку, назапашваюцца ўсе паступленні для наступных выплат пенсій і дапамог, — заўважыў беларускі лідар. — Што прапанавалі? Да гэтага мяшка ўсе райсабесы ўзяць з раёнаў і перадаць у фонд. Фонд ніякай уладай практычна не валодае. І ўвогуле, гэта будзе нейкае змешванне».

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўпраўленні і аддзелы сацыяльнай абароны пры рай- і аблвыканкамах — гэта вялікія структурныя падраздзяленні, дзе працуе шмат людзей. На іх дапамогу і ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах, дадатковых сельгасработах пры неабходнасці можа разлічваць кіраўнік рэгіёна. «Калі „сабесы“ вывесці з падпарадкавання мясцовых органаў улады і аддаць у структуру ФСАН, як гэта паўплывае на кіравальнасць усімі працэсамі?», — задаў слушнае пытанне кіраўнік дзяржавы. — З Мінска нехта будзе там глядзець, як гэты аддзел працуе? Дзеля чаго? Каб было ў адных руках, грошы сабралі і з гэтага мяшка будуць размяркоўваць і прызначаць? Дык яны, «сабесы», і цяпер размяркоўваюць і прызначаюць«. 

Прэзідэнт перакананы: няма неабходнасці ламаць гэтую сістэму. «У нас ёсць самы кансерватыўны слой нашага насельніцтва — ветэраны, пенсіянеры, — удакладніў ен. — Дык няхай працуе гэтая кансерватыўная сістэма, яна праверана жыццём».

Не пагадзіўся беларускі лідар і з прапановай перайсці на лічбавыя працоўныя кніжкі. І адна з галоўных прычын — пытанне забеспячэння бяспекі аблічбаваных даных. Ініцыятыву поўнай аблічбоўкі працоўных кніжак і адмовы ад папяровых варыянтаў кіраўнік дзяржавы лічыць вельмі несвоечасовай. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не бачыць нічога дрэннага ў існаванні звычайных папяровых працоўных кніжак, тым больш што для многіх людзей старэйшага пакалення вельмі важна мець менавіта папяровы дакумент. «Мы дамовіліся, што паступова, год за годам усё аблічбуем, — рэзюмаваў Прэзідэнт. — Не трэба тут рэвалюцыйных узрушэнняў. Па некаторых напрамках, дзе меркавалася кардынальна мяняць сістэму сацыяльнага забеспячэння, я не палічыў неабходным гэта рабіць. Пакуль сістэма спраўляецца. Навошта? Прыйдзе час — паглядзім яшчэ раз на гэта».

Вераніка КАНЮТА

Талачынскі раен

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.