Вы тут

Выдаткі на выплату пенсій у 2022 годзе складуць больш за Br16 млрд


Выдаткі на выплату пенсій у 2022 годзе складуць больш за Br16 млрд, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У снежні на выплату пенсій выдаткуюць Br1, 5 млрд, з іх Br68 млн — на іх павышэнне згодна з указам № 397 ад 10 лістапада 2022 года «Аб павышэнні пенсій».

З 1 снежня гэтага года ў адпаведнасці з указам № 397 павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля). У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі будзе падвышаны на 5%.

У Мінпрацы падкрэслілі, што гэта трэцяе павышэнне працоўных пенсій у бягучым годзе. Раней працоўныя пенсіі павышаліся ў сакавіку на 7% і жніўні на 10%.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні 2022 года складзе Br670. Такім чынам, у параўнанні са снежнем 2021 года пенсія павялічыцца на 23%.

У Міністэрстве заўважылі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».