Вы тут

70 гарадоў і 250 сеансаў. «Лістапад» падвёў вынікі


У апошні дзень фестывальнага тыдня аргкамітэт правёў прэс-канферэнцыю, падчас якой былі падведзены вынікі сёлетняга «Лістапада». Сярод галоўных адметнасцяў конкурсу — шматлікія паказы ў рэгіёнах, падпісаныя пагадненні аб супрацоўніцтве з іншымі краінамі, а таксама вяртанне да вытокаў, распавёў генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі:


— Наш фестываль прайшоў па ўсёй краіне: стужкі былі прадстаўлены ў 70 гарадах. Толькі ў рэгіёнах прайшло 250 сеансаў, у Мінску — каля 60. У рамках «Лістапада», акрамя конкурснай праграмы, былі паказаны фільмы з «Залатой калекцыі», таксама адбыліся прэм'еры. Да нас ужо прыходзяць запрашэнні да ўдзелу ў розных фестывалях: нам прапануюць правесці Дні беларускага кіно ў рамках «Арктычнага фестывалю», што праходзіць на Чукотцы. Падчас правядзення «Лістапада» былі заключаны дзелавыя пагадненні. Мы дамовіліся з каналам «Культура» аб шчыльным супрацоўніцтве, а таксама падпісалі пагадненне з кампаніяй «Лендок» аб рабоце над сумесным фільмам, прысвечаным 100-годдзю беларускага кіно.

Дырэктар «Беларусьфільма» адзначыў, што конкурснае журы было прыемна здзіўлена пітчынгам маладзёжных работ: студэнты прадставілі сваі ідэі на годным, дарослым узроўні. Таксама ў рамках фестывалю прайшло шмат майстар-класаў, падчас якіх спецыялісты з розных краін распавядалі ўсім ахвотным аб анімацыі, кінарэжысуры, гуказапісе і прадзюсарстве. «Лістапад» адзначыўся і шырокай геаграфіяй: свае фільмы прадставілі кінематаграфісты Заходняй Еўропы, Бліжнягя Усходу, Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі і краін СНД. А на самім фестывалі прысутнічала каля 100 гасцей. Ад імя арганізатараў і ўдзельнікаў «Лістапада» Уладзімір Карачэўскі выказаў падзяку Прэзідэнту нашай краіны за падтрымку фестывалю, а таксама за дапамогу ў яго развіцці.

Старшыня фестывалю, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў звярнуў увагу на тое, што «Лістапад» усё больш вяртаецца да ўласных вытокаў:

— Галоўная задача, якую мы ставілі перад сабой, — атрымаць уласнага гледача. І ў нас гэта атрымалася. Праграма фестывалю была накіравана на тое, каб сказаць нашым гледачам: варта жыць, спадзявацца, кахаць. На мой погляд, сёлетні «Лістапад» гэту задачу выканаў.

У наступным нумары «Звязда» распавядзе аб пераможцах конкурсу.

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: «Лістапад» вяртаецца да вытокаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».