Вы тут

Злёт студэнцкіх атрадаў, прымеркаваны да Дня студэнта, пройдзе ў БДПУ


16 лістапада ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце падвядуць вынікі трэцяга працоўнага семестра, а таксама абвесцяць пераможцаў конкурсу на найлепшы студэнцкі атрад БДПУ. Пройдзе ўзнагароджанне камандзіраў і байцоў студэнцкіх атрадаў.


З сакавіка ў краіне быў запушчаны промапраект «Выбіраем студатрад»: у кожнай установе адукацыі і ў кожным раённым камітэце БРСМ ішоў набор хлопцаў і дзяўчат, якія жадалі папоўніць іх шэрагі. У некаторых атрадах конкурс даходзіў да чатырох чалавек на месца, як, напрыклад, у педагагічным атрадзе «Сузор’е» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У яго склад уваходзяць найлепшыя прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў гэтай ВНУ. За сямігадовую гісторыю атрад двойчы (у 2020 і 2021 гадах) станавіўся пераможцам Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» у намінацыі «Найлепшы педагагічны атрад Рэспублікі Беларусь».

Гэтым летам у БДПУ былі створаны 43 педагагічныя і адзін сэрвісны атрад. Было працаўладкавана 680 студэнтаў. Хлопцы і дзяўчаты працавалі на базе дзевяці дзіцячых аздараўленчых лагераў, двух аздараўленчых комплексаў, аднаго санаторыя, у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына». У дзіцячых аздараўленчых лагерах студэнты БДПУ рэалізоўвалі свае аўтарскія педагагічныя праграмы, спасцігалі тонкасці будучай прафесіі і знаходзілі новых сяброў. Яшчэ тры атрады працавалі на працягу навучальнага года. Адзін дапамагаў работнікам «Белпошты» і два атрады факультэта дашкольнай адукацыі займаліся арганізацыяй адпачынку дзяцей падчас вясенніх канікул. А ў летні перыяд студэнты рамантавалі інтэрнаты БДПУ і добраўпарадкоўвалі прылеглыя да іх тэрыторыі да новага навучальнага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.