Вы тут

«Дажынкі — 2022»: эстафету святкавання ў рэгіёнах пераняў Добруш


На Гомельшчыне рытм святочнага фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2022» падхапіў Добруш. Горад на Іпуці — нядаўні хэдлайнер XXIX Дня беларускага пісьменства ў Беларусі — цяпер прымярае на сябе ролю галоўнай святочнай прасторы ўшанавання лідараў жніва Гомельскай вобласці.


 

Напярэдадні на адной з галоўных святочных пляцовак — сцэне Добрушскага раённага палацу культуры — прайшлі апошнія рэпетыцыі канцэрта, на якім пройдзе ўшанаванне герояў жніва. У атрыбуты свята «апрануты» і цэнтральная плошча і праспект Міра.

На вуліцы князя Паскевіча з самай раніцы госці і жыхары горада змаглі ацаніць выставу сельскагаспадарчай тэхнікі і рарытэтных сельгасмашын. Добрушскі праспект Міра стаў галоўнай пляцоўкай для выставы-кірмашу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Добруш на «Дажынкі» таксама прыехалі майстры і аматары народных промыслаў з самых розных куткоў краіны.

На свяце прадстаўлены адмысловыя сельскагаспадарчыя падворкі ад кожнага раёна вобласці. Гульнявыя пляцоўкі і інтэрактыўныя зоны для сямейнага адпачынку падрыхтавалі прадпрыемствы холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія». Галоўная іх ідэя — малака зашмат не бывае. Таму для святочнай праграмы падрыхтаваны конкурсы «Сырныя гонкі», «Малочная рыбалка», «Піраты малочнага мора» і многія іншыя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.