Вы тут

Лукашэнка — Кубракову: Усё павінна ўкладвацца ў адзіную канцэпцыю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандра Лукашэнка прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які праінфармаваў аб стане аператыўнай абстаноўкі ў краіне. Акрамя таго, кіраўніку дзяржавы далажылі аб развіцці сістэмы органаў унутраных спраў. 


«Людзі нашы ўжо ведаюць і разумеюць, што ў апошні час мы шмат займаемся ўдасканаленнем сістэмы кіравання ў нашай дзяржаве, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Перш за ўсё гэта датычыцца ваеннага складніка ў сілу сітуацыі вакол Беларусі, ды і ўнутры праблем хапае». 

Менавіта ў гэтым рэчышчы былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў. Разгледзелі і шэраг іншых пытанняў, па якіх прынялі адпаведныя рашэнні. Аднак перад гэтым беларускі лідар папярэдзіў: «Прашу мець на ўвазе, ведамаснасці і якіх-небудзь празмернасцяў, якія не адпавядаюць кірункам развіцця нашай дзяржавы, быць не павінна. Усё павінна ўкладвацца ў адзіную канцэпцыю, і дзейнічаць мы павінны адэкватна сітуацыі».

Лішніх грошай, па словах Прэзідэнта, ніколі няма, не было і не будзе. «Калі трэба — значыць трэба, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Калі можам пацярпець — значыць трэба пацярпець у плане пашырэння, магчыма, нават расходаў на забеспячэнне жыццядзейнасці нашых ваенных падраздзяленняў, увогуле сілавога блоку. Таму калі магчыма пацярпець — значыць трэба пацярпець да пэўнага часу. Але калі гэта ўжо наспела, то трэба хутка прымаць рашэнні». 

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў далажыў аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне. Прэзідэнт папрасіў коратка: ён добра ёй валодае. 

Кіраўнік міліцэйскага ведамства паведаміў, што на бягучы момант аператыўная абстаноўка ў Рэспубліцы Беларусь застаецца кантралюемай. Па яго словах, пэўных пытанняў і рэзкіх змяненняў няма. «Органы ўнутраных спраў у першую чаргу працуюць на прафілактыку злачынстваў», — звярнуў увагу міністр унутраных спраў. 

Расказваючы аб арганізацыі работы ўчастковых інспектараў міліцыі, Іван Кубракоў заўважыў, што ў МУС вярнуліся да сістэмы той савецкай школы, калі ўчастковы інспектар міліцыі працаваў з насельніцтвам менавіта на сваім участку. «Быў час, калі ад гэтага адышлі, — удакладніў ён. — Цяпер — усюды створаны апорныя пункты аховы грамадскага парадку, дзе ўчастковы інспектар міліцыі праводзіць увесь свой працоўны час. Вызначылі дні, давялі іх да жыхароў. Усе ведаюць, калі старшы ўчастковы праводзіць прыём грамадзян, а ўчастковыя інспектары міліцыі займаюцца менавіта адпрацоўкай жылога сектара». 

У тэму

Пасля размовы з Прэзідэнтам міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ адказаў на пытанні журналістаў. Па словах кіраўніка міліцэйскага ведамства, работа супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на прафілактыку злачынстваў прыносіць свой плён. «Мы бачым скарачэнне забойстваў на 17% (за 10 месяцаў бягучага года. — „Зв“.), а таксама цяжкіх цялесных пашкоджванняў, — заўважыў ён. — Нашым супрацоўнікам удаецца своечасова знаходзіць тыя праблемныя сем’і, кватэры і свовечасова рэагаваць на тую абстаноўку, якая ёсць».

Павелічэнне злачынстваў, па словах міністра, фіксуецца толькі па махлярствах. Ад дзеянняў тэлефонных махляроў пацярпела ўжо нямала беларусаў. «Мы ў гэтым плане працуем, — адзначыў Іван Кубракоў. — Сітуацыя пераломлена, мы бачым, што ўсе званкі паступаюць з-за мяжы Рэспублікі Беларусь. Раскрывальнасць такіх злачынстваў — каля 80 %. Мы імкнемся працаваць на прафілактыку і даводзіць да насельніцтва, куды звяртацца і што рабіць у выпадку паступлення такіх званкоў».

Што датычыцца ўдасканалення дзейнасці міністэрства ўнутраных спраў, кіраўніку дзяржавы было ўнесена некалькі прапаноў. Адна з іх звязана са змяненнем структуры ўнутраных войск. Прапанову Прэзідэнт цалкам падтрымаў і паставіў некаторыя іншыя задачы па ўдасканаленні ўнутраных войск. Таксама была ўнесена прапанова па падрыхтоўцы кадраў для Міністэрства ўнутраных спраў. Беларускі лідар ухваліў рашэнне стварыць ліцэй МУС у Магілёве. Пры гэтым, па словах міністра, была пастаўлена задача — стварыць падобныя ліцэі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. «Указанне будзе прапрацавана, і мы гэту работу пачнём ужо сёння», — падкрэсліў Іван Кубракоў. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».