Вы тут

Брыло: Беларусь цалкам забяспечыць сябе ўласнымі яблыкамі праз тры гады


«Сёлета мы прададзім сельгаспрадукцыі за мяжу на 8 мільярдаў долараў, а праз два-тры гады наша краіна цалкам забяспечыць сябе яблыкамі», — пра гэта заявіў на выніковай прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.


У прыватнасці, ён праінфармаваў, што ўсе нашы палявыя работы падыходзяць да фінішу, засталося толькі ў невялікім аб’ёме падняць зябліва. «Сёлета нам удалося павялічыць вал збожжа і зернебабовых культур практычна на 1,5 мільёна тон. Так, аб’ём збожжа павялічыўся на 23 % у параўнанні з узроўнем мінулага года. Таксама, нядрэнны вал склаўся па крыжакветных збожжах, у прыватнасці па рапсе — 934 тысяч тон збожжа (13 % рост да ўзроўню мінулага года). Па іншых культурах у нас таксама добры ўраджай: грэчкі сабрана практычна ў 2 разы больш — 47 тысяч тон (у 2021 годзе — 24 тысячы тон, проса — 27 тысяч тон, у 2021 годзе — 16 тысяч тон). Па бульбе перайшлі мяжу ў больш 1 мільёнаў тон, а ў мінулым годзе яе сабралі 878 тысяч тон», — расказаў міністр.

Было адзначана, што сёння ў гаспадарках Беларусі завершыцца ўборка цукровых буракоў. «Ужо сабрана 4,3 мільёнаў тон цукровых буракоў. Сёлета мы сабралі больш за 250 тысяч тон дадзенага караняплода больш, чым летась. Акрамя таго, нам удалося атрымаць 160 тысяч тон льнотрасты і прырасці на амаль 30 % да ўзроўню 2021 года», — дадаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, гэтыя аб’ёмы ўраджаю дазволяць забяспечыць харчовую бяспеку краіны — вырабіць хлеб, муку, макароны, кандытарскія вырабы, а таксама забяспечыць жывёлагадоўлю паўнавартаснымі кармамі.

«Што тычыцца экспарту, то ў асноўным за мяжу мы будзем пастаўляць мяса-малочную прадукцыю. Па выніках 9 месяцаў экспарт сельгаспрадукцыі за мяжу склаў 6 мільярдаў долараў (рост — 26 % да ўзроўню мінулага года). У гэтым годзе плануем перасягнуць лічбу ў 8 мільярдаў долараў», — падсумаваў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Асобна спыніўся міністр на забеспячэнні насельніцтва яблыкамі. «Кожны год колькасць яблыкаў, якія ў нас растуць, павялічваюцца. У нас створана праграма на наступны год, згодна з якой у бліжэйшы час мы павінны каля 10 тысяч гектараў уцягнуць у абарот у якасці яблыневых садоў. Гэта павінны быць сучасныя сады з кропельным палівам, на базе лепшых тэхналогій, якія існуюць у Гродне», — міністр глыбока перакананы, што на працягу двух-трох гадоў Беларусь цалкам забяспечыць сябе яблыкамі. «А пакуль што, нейкая частка будзе забяспечвацца па імпарце, але доля беларускіх яблыкаў будзе пастаянна расці», — запэўніў Ігар Брыло.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.