Вы тут

Надвор'е: Калі мокры снег, дождж і падмарозіць — будзе галалёдзіца


Пагрэлі нас вятры з Атлантыкі. Так пагрэлі, што амаль цэлую дэкаду тэмпературны фон быў на 3—10 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Такая тэмпература больш адпавядае пачатку кастрычніка. Але не ўсё кату масленіца — завяршаецца першая палова лістапада. А таму істотнае пахаладанне, снег і галалёдзіца чакаюцца ў нашай краіне на гэтым тыдні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, трэці тыдзень лістапада адзначыцца карэнным пераломам у атмасферы. Паветраныя патокі памяняюць свой напрамак, і на тэрыторыю нашай краіны паступяць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Тэмпературны фон панізіцца, а ападкі пяройдуць у змешаную фазу (мокры снег, дождж), і дзе-нідзе нават зможа сфарміравацца першае снежнае покрыва.

У аўторак чакаецца без істотных ападкаў. Днём месцамі, а па паўночным усходзе краіны ў многіх раёнах будуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ад плюс 1 градуса да 7 цяпла. Па паўднёвым захадзе Беларусі сіноптыкі абяцаюць плюс 8—10 градусаў.

Холад з поўначы кантынента дасягне нас ужо ў сераду. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 3 — плюс 4 градусы.

Паводле папярэдняга прагнозу, у другой палове тыдня на тэрыторыю краіны прарвуцца халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. Пачнецца сапраўды халоднае надвор'е. Начныя маразы стануць больш адчувальнымі, пры гэтым і дзённыя тэмпературы будуць з плюсам не ўсюды.

У чацвер месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 1—7 градусаў, днём — ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла. Да канца тыдня надвор'е стане яшчэ больш жорсткім. У пятніцу месцамі, у асноўным па ўсходзе краіны, чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 9 градусаў, пры праясненнях — да мінус 11 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса. Вось так. Нават на выхадныя чакаецца мароз ноччу да мінус 10—11 градусаў. А гэта яшчэ не зіма.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.