Вы тут

У НММ экспануюцца традыцыйныя ўпрыгожванні народаў Еўразіі


Шэдэўры народнага мастацтва нярэдка знаходзіліся ў куфрах і шкатулках... Традыцыйныя ўпрыгожванні, частка народнага строя, перадаваліся ў спадчыну, складалі пасаг, аздаблялі выгляд красунь на святах... Палюбавацца на іх можна на выставе «Шкатулка каштоўнасцей» у Нацыянальным мастацкім музеі. На ёй прадстаўлена 250 шэдэўраў — традыцыйных упрыгожванняў народаў Еўразіі XVIII–XX стагоддзяў з калекцыі Расійскага этнаграфічнага музея ў Санкт-Пецярбурзе. Вырабы чатырох дзясяткаў народаў даказваюць самабытнасць кожнай нацыянальнай культуры. Каралі, паясы, завушніцы, какошнікі, разнастайныя падвескі, выкананыя і прафесійнымі ювелірамі, і народнымі майстрамі з металу, каменняў, скуры, тканінаў. Ёсць магчымасць вывучыць мноства экзатычных назваў — архалукамі называлася жаночае верхняе адзенне ў аварцаў, ізу — нагруднік для замужняй жанчыны ў казанскіх татар, а жыхары Левабярэжнай Украіны з манет, часта дукатаў, рабілі падвескі-дукачы. У адной з вітрын прадстаўлены і беларусы — два слуцкія паясы і некалькі сціплых упрыгажэнняў, хаця ў анатацыі гаворыцца, што толькі ў Полацку было знойдзена восем ювелірных майстэрняў XII-XIII і XVII-XVIII стагоддзяў, на беларускіх землях існавалі цэлыя дынастыі майстроў. Але народныя строі беларусаў былі настолькі прыгожыя, складаныя і кампазіцыйна завершаныя, што амаль не мелі патрэбы ў дадатковых упрыгожваннях. 


Да экспанатаў дадаюцца фотаздымкі, на якіх можна пабачыць прадстаўнікоў розных народаў у нацыянальных строях. Той, хто паходзіць па выставе, упэўніцца, што гэтыя традыцыйныя вырабы з’яўляюцца крыніцай натхнення для сучасных майстроў, а многія са старажытных упрыгожванняў з задавальненнем насіла б любая сучасная модніца.

Выстава працягне сваю працу да 11 снежня 2022 года.

Людміла ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.