Вы тут

Прэзентацыя зборніка маладой паэткі пройдзе ў БДУ


Прэзентацыя зборніка маладой паэткі, выпускніцы фізічнага факультэта БДУ Таццяны Купрыянец пройдзе 17 лістапада ва ўніверсітэце. Госця прадставіць другі зборнік сваіх паэтычных твораў «Дом з белай цэглы».


У новае выданне ўвайшлі вершы аб дзіцячых успамінах, Радзіме і Вялікай Айчыннай вайне. «Вельмі важнае месца ў маіх работах займае тэма вайны. Лічу, што сучаснае мірнае жыццё немагчыма без асэнсавання падзей мінулых гадоў. Удзел беларускага народа, уклад у перамогу — усё гэта да гэтага часу ўплывае на станаўленне Беларусі і фарміраванне нашай моладзі», — цытуе словы аўтаркі прэс-служба БДУ.

Таццяна Купрыянец з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2015 года) і галоўным рэдактарам студэнцкага літаратурна-мастацкага альманаха «аБДУмана» БДУ. Неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў, лаўрэат прэміі міністра абароны Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва ў намінацыі «Творы прозы і паэзіі» (2018 і 2019 год), а таксама прэміі «БелБрэнд»-2016 у намінацыі «Паэзія» «Таленты Беларусi» асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд». Складальнік і арганізатар літаратурна-гістарычнай віктарыны «Ніткі памяці», прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны (БДУ, 2018–2021).

Таксама ў праграме творчага вечара запланаваны выступленні студэнтаў, удзельнікаў клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» БДУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Фундаментальная бібліятэка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.