Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян у Карме


Прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў Карме


З просьбай дапамагчы ў складанай жыццёвай сітуацыі да кіраўніка рэгіёна звярнулася жыхарка Ціхінічаў Рагачоўскага раёна.

Дом, дзе жыве сям’я жанчыны, — выдадзены ад мясцовай гаспадаркі з правам выкупу (муж заяўніцы больш 10 гадоў адпрацаваў у сельгасарганізацыі).

— Падышоў тэрмін замены аўтаматыкі на газавым абсталяванні. Трэба больш 500 рублёў, аднак унесці такую суму за адзін раз у нас няма магчымасці, — распавяла аб праблеме, з якой сутыкнулася яе сям’я жанчына.

Як высветлілася, што муж заяўніцы па прафесіі энергетык, але ў цяперашні час ні ён ні жонка афіцыйна не працуюць, але бяруцца за падпрацоўкі. Пара выхоўвае непаўналетняе дзіця.

— Пад асабістую адказнасць гаспадароў дома будзе аказана садзейнічанне ва ўстаноўцы аўтаматыкі з растэрміноўкай на два месяцы, — удакладніў Іван Крупко. — Гаспадарка паспяховая, і працоўныя рукі там не перашкодзяць. Я асабіста пагавару па гэтым пытанні з кіраўніком, — заклікаў не адкладваць надалей праблему працаўладкавання кіраўнік рэгіёна.

Губернатар даручыў адказным службам вывучыць сітуацыю і ўзяў яе на кантроль.

Звярнуўся па дапамогу да кіраўніка рэгіёна і жыхар Рэчыцкага раёна. Заяўнік патлумачыў, што не першы год займаецца сельгасдзейнасцю і хоча ўзяць участак для вядзення фермерскай гаспадаркі. У Рэчыцкім раёне на такі ж зварот мужчыны, паступіла прапановы выдзеліць пэўныя ўчасткі, але заяўніку яны не падышлі.

— Напрыклад, адзін з іх размешчаны ў пойме Дняпра, і пры разліве ракі будзе цяжка там працаваць, — зазначыў мужчына і падкрэсліў: «Ёсць сілы, жаданне працаваць на зямлі. Гатова неабходная тэхніка».

Кіраўнік рэгіёна пацікавіўся ў заяўніка, якім чынам ён плануе развіваць фермерскую дзейнасці. Мужчына распавёў, што жадае пашыраць плошчы пад збожжавыя. Губернатар акцэнтаваў увагу на тым, што цяпер у вобласці запатрабавана садоўніцтва і парэкамендаваў фермеру таксама, пры жаданні, закласці фруктовы сад.

Між тым канчатковае рашэнне па звароце жыхара Рэчыцкага раёна будзе прынятае пасля дэталёвага разгляду.

— Але калі зямля будзе «гуляць», не выкарыстоўвацца, як след, адназначна, будзе адбірацца, — папярэдзіў кіраўнік вобласці.

Яшчэ адно хвалюючае пытанне падчас прыёму Івану Крупко адрасаваў кіраўнік таварыства з абмежаванай адказнасцю, што спецыялізуецца на сельскай гаспадаркай. Просьба — дадаткова выдзеліць 2,5 тысячы гектараў зямлі.

На гэты зварот паступіла прапанова ад губернатара — зайсці не на асобныя ўчасткі, а ў цэлую гаспадарку, дзе ёсць 5-6 тысяч гектараў, і развіваць яе. Як адзначыў старшыня аблвыканкама, такі вопыт ёсць у гаспадарках Брэсцкай вобласці.

З прапановай пашыраць патрыятычныя грамадскія ініцыятывы на праём да кіраўніка рэгіёна звярнуўся жыхар вёскі Паштовая Глінка Кармянскага раёна, гісторык, які шмат гадоў прапрацаваў школьным настаўнікам, — Аляксей Сцепаненка.

— Гэта добрыя ініцыятывы. Калі ёсць сілы і жаданне, неабходна і надалей іх працягваць. У нас у Гомельскай вобласці ў месцы базіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны партызанскага атрада «Бальшавік» адкрыты цудоўны мемарыяльны комплекс «Партызанская крыніца». Там сёння ёсць узноўлены партызанскі лагер, пляцоўка для ваенна-гістарычных рэканструкцый і іншых мерапрыемстваў, штабная і медыцынская зямлянкі, лясная школа і многае іншае. Прыязджайце туды самі, прывозьце на экскурсіі школьнікаў і моладзь, — прапанаваў вясковаму актывісту Іван Крупко.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».