Вы тут

Асаблівасці жаночага бізнесу ў сельскай мясцовасці абмеркавалі ў Баранавічах


Круглы стол ў Баранавіцкім райвыканкаме сабраў актывістак Беларускага саюза жанчын, прадстаўнікоў улады, банкаўскіх структур, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Галоўнымі гераінямі дня былі бізнес-лэдзі, якія наладзілі сваю справу ў сельскай мясцовасці.


Скажам, кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Фартуна Агра» Галіну Матус ведаюць не толькі ў сваім раёне, але і далёка за яго межамі. Некалі, адразу пасля развалу былой вялікай краіны, яны з мужам пачыналі сваю гаспадарку з двух гектараў зямлі. Паступова нарошчвалі пасяўныя плошчы ў сотні разоў, набывалі тэхніку, шмат вучыліся, па вопыт ездзілі ў розныя краіны, многае спасцігалі на практыцы. Цяпер у кожнага з іх — па сваёй фермерскай гаспадарцы, не меншай за сярэдні калгас.

Сёння Галіна Аркадзьеўна, дарэчы, паспяховая выпускніца гістфака БДУ, аграрый-практык, укараняе ў вытворчасць самыя перадавыя айчынныя і замежныя тэхналогіі, супрацоўнічае з навуковымі інстытутамі, ставіць на палях самыя смелыя эксперыменты.

Яна шмат чаго зрабіла для развіцця арганічнага земляробства, лічыць, што экалагічная прадукцыя — задача менавіта фермерскіх гаспадарак, а не вялікіх аграхолдынгаў, бо справа гэтая надзвычай працаёмкая і патрабуе адмысловай тэхнікі і тэхналогій. Гаспадарка Галіны Матус увесь час у развіцці, бо яе кіраўнік лічыць самай цікавай і творчай работу на зямлі.

Галіна Матус была адной з удзельніц круглага стала, дзялілася меркаваннямі з калегамі і экспертамі. Шмат цікавага прагучала на форуме, прысвечаным развіццю жаночага бізнесу на сяле. Мерапрыемства прайшло пад эгідай Беларускага саюза жанчын, ААТ «Белінвестбанк» і мясцовай улады. Менавіта названыя грамадская арганізацыя і банк вясной гэтага года падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзейнічанні па стымуляваннні прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын з Мінэканомікі Беларусі.

У Баранавіцкім раёне ўдзельнікі імпрэзы сабраліся нездарма. Старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка прывёў прыклады паспяховай дзейнасці жыхарак раёна ў розных сферах народнай гаспадаркі. У іх ліку Надзея Ягорава — дырэктар ААТ «Сталовічы Агра», адной з найлепшых гаспадарак раёна, яшчэ адна паспяховая фермер з гаспадаркі «Сваяшкі» Ганна Галко.

Як высветлілася, у гэтым раёне працуюць прадпрымальніцы ў тым ліку ў такіх сферах, якія традыцыйна лічацца мужчынскімі. Дамы займаюцца лесанарыхтоўкай, рыбаводствам, рамонтам машын, будаўнічымі работамі. І, варта сказаць, дасягаюць пэўных поспехаў.

Паводле меркавання старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Наталлі Аляхновіч, жанчыны ўсё больш упэўнена гавораць сваё слова ў бізнесе, і з кожным годам гэтае слова набывае большую важкасць. Зараз жанчыны ўзначальваюць чвэрць арганізацый малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёне. Але відавочня тэндэнцыя да павелічэння паказчыка: за студзень—верасень у вобласці было зарэгістравана 496 камерцыйных арганізацый, 349 з іх узначальваюць жанчыны.

На форуме адзначалася, што жанчына можа знайсці падтрымку падчас адкрыцця новай справы, у тым ліку атрымаць субсідыю ад дзяржавы. Але ў сельскага бізнесу ёсць свае спецыфічныя праблемы. Гэта найперш недахоп кліентаў і пакупікоў, калі гаворка ідзе пра адкрыццё магазінаў і ўстаноў сферы паслуг. А вытворчы бізнес — як фермеры так і прамыслоўцы — сутыкаецца з недахопам рабочых рук. Колькасць насельніцтва прама ўплывае на працэсы. Адсюль і аб'ектыўныя цяжкасці бізнесу.

Гаварылі бізнес-лэдзі і пра перавагі свайго занятку. Напрыклад, адсутнасць канкурэнцыі альбо яе нязначнасць у сельскай мясцовасці. Апошняе падкрэсліла дырэктар гандлёвага прадпрыемства Ала Кананенка. Яна пачынала сваю справу амаль дваццаць гадоў таму. Спачатку мела два гандлёвыя павільёны ў вёсках Перхавічы і Моўчадзь, у 2010 годзе ў Перхавічах адкрыла краму. У 2010 годзе яна выкупіла ў Моўчадзі пусты будынак аптэкі, правяла рэканструкцыю і адкрыла кафэ «Альтанка». Яшчэ адной перавагай прадпрымальніца назвала добразычлівых вясковых пакупнікоў. «Калі чую словы падзякі, узнікае жаданне працаваць далей і працаваць яшчэ лепш», — сказала прадпрымальніца. Таксама цікава расказала пра сваю справу гаспадыня аграсядзібы Наталля Сіманюк.

Усе прадпрымальніцы-практыкі былі аднадушныя ў тым, што за сваю справу брацца варта. Паводле іх меркавання, пры жаданні можна знайсці падтрымку, нават фінансавую. А ўласны бізнес дае магчымасць рэалізаваць свае часам самыя смелыя ідэі, а таксама стаць незалежнай у матэрыяльным сэнсе. Прагучала шэраг прапаноў, у тым ліку аб стварэнні асаблівых умоў для сельскіх бізнес-лэдзі, бо, як сказала адна з удзельніц сустрэчы, за кожнай паспяховай жанчынай перш за ўсё стаіць яе сям'я.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Марына Лянчэўская адзначыла, што жанчына — заўсёды надзейны партнёр:

— Вось і прадстаўнікі падатковай службы адзначылі меншую колькасць парушэнняў на прадпрыемствах жаночага бізнесу ў параўнаннні з мужчынскім. На апошняе, несумненна, уплывае той факт, што жанчыны падыходзяць да справы, вядзення справаздачнасці адказна і скрупулёзна.

Надзвычай важна, што жанчыны замахваюццца на сур'ёзны бізнес, яны ўжо на шэрагу прадпрыемстваў вырашаюць праблемы імпартазамяшчэння. Такія падыходы трэба толькі вітаць. У нашых жанчын аграмадны патэнцыял, неабходна дапамагчы яго раскрыць.

Старшыня праўлення абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Валянціна ПУХ адзначыла, што ў нашай аграрнай вобласці пытанне занятасці і самарэалізацыі сельскіх жанчын выглядае надзвычай важным:

— Сёння жанчына хоча сябе рэалізаваць і можа гэта зрабіць. А тыя пытанні, якія ўздымаліся падчас круглага стала, будуць абмяркоўвацца на розных узроўнях. Магчыма, іх рашэнне мы ўбачым у законапраектах, іншых дакументах.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.