Вы тут

У Мінску стартаваў дванаццаты сезон праекта «Сто ідэй для Беларусі»


15 лістапада ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця 12-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». А гэта значыць, што маладыя людзі ўжо могуць падаваць свае заяўкі да ўдзелу.


 

Мерапрыемства пачалося з выставы найлепшых работ мінулага году, якія ўкаранёны ў рэальны сектар эканомікі. Але афіцыйны старт новага сезона — гэта момант, калі арганізатары праекта паставілі свае подпісы пад адпаведным Палажэннем аб праекце.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец, падкрэсліў, што дадзены праект атрымаўся ва ўсіх адносінах. Па яго словах, штогод больш за тысячу маладых людзей прымаюць актыўны ўдзел у гэтым конкурсе. Таксама Міністр адукацыі выказаў сваё меркаванне наконт таго, на якія сферы трэба зрабіць асаблівы акцэнт:

— Вядома, пытанні, звязаныя з аховай здароўя, інфармацыйнымі і адукацыйнымі тэхналогіямі, захаваннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны — усё гэта неабходна ўкараняць у наша жыццё, у наша грамадства.

У 12-ым сезоне ў праекта «100 ідэй для Беларусі» з’явіўся новы суарганізатар — Нацыянальная акадэмія навук.

— Гэта справядліва, бо патэнцыял акадэмічнай навукі напоўніць праект практычнага складніка. — пракаментаваў навіну першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук’янаў, — Мы, безумоўна, удзячныя нашым асноўным партнёрам — Міністэрству адукацыі, Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіям.

Наконт таго, якія новаўвядзенні чакаюць праект у гэтым годзе Аляксандр Лук’янаў сказаў наступнае:

— Будзе пашырана колькасць намінацый, у якіх вызначым найлепшых маладых вучоных. У тым ліку такі напрамак, напрыклад, як штучны інтэлект, які так запатрабаваны сёння. Мы будзем звяртаць увагу на тыя праекты, якія можна будзе ўкараніць у тым ліку ў ваенна-прамысловы комплекс. Ну і, канешне, мы павінны дайсці да школьнай моладзі. Патэнцыял маладых людзей у аддаленых кутках нашай краіны таксама павінен знайсці сваю рэалізацыю ў 12-м сезоне «100 ідэй для Беларусі».

Таксама сярод новаўвядзенняў трэба адзначыць тое, што ўдзельнікам праекта ў 12-м сезоне можна будзе дадаткова падаць заяўку ў спецыяльную намінацыю «Лепшая бізнес-ідэя», што падвоіць шанец на поспех. Больш за тое, пераможцы «100 ідэй для Беларусі» змогуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Фінал мерапрыемства — фарсайт-дыскусія з арганізатарамі праекта, на якой абмяркоўваліся пытанні навукі і інавацый.

Нагадаем, што праект «100 ідэя для Беларусі» з’явіўся па ініцыятыве БРСМ у 2011 годзе. За ўвесь час існавання конкурсу было пададзена больш за 16 100 заявак на ўдзел і рэалізавана больш за 3 300 праектаў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?