Вы тут

Адбіткі пальцаў, сканаванне твараў, копіі пашпартоў


Больш за 1,5 мільёна выдаленых запісаў з незаконна распаўсюджанымі персанальнымі данымі, 37 праверак суб'ектаў гаспадарання адносна правільнай апрацоўкі імі асабістых даных людзей, 1500 чалавек, якія прайшлі навучанне на семінарах, прысвечаных карэктнай рабоце з данымі. Гэтыя і яшчэ шмат якія паказчыкі — вынік работы Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных (НЦАПД), якому 15 лістапада споўніўся роўна год.


Фота: pixabay.com

Бяспека і канфідэцыйнасць — найгалоўнейшае ў сучасным свеце

Бяспека — адна з жыццёва важных патрэб кожнага чалавека, а захаванне асабістай інфармацыі — падмурак гэтай бяспекі. Дзяржава ж канстытуцыйна стварыла ўсе ўмовы для абароны персанальных даных (ПД) і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні, упэўнены ў цэнтры. Дзве галоўныя задачы ўстановы: абарона правоў грамадзян пры зборы, выкарыстанні, распаўсюджванні і іншай апрацоўцы ПД, а таксама навучанне гэтай самай абароне.

— Абраны краінай вектар абароны персанальных даных стане моцным падмуркам у абароне асноўных правоў і свабод грамадзян, чые бяспека і канфідэнцыйнасць у сучасным свеце — найгалоўнейшае, — перакананы дырэктар НЦАПД Андрэй ГАЕЎ. — Наперадзе ў нас сістэмная работа з аператарамі і ўпаўнаважанымі асобамі ў справе забеспячэння безумоўнага выканання імі вызначаных законам мер па абароне асабістых даных. Засяроджаная на вырашэнні самых сур'ёзных задач каманда нашага цэнтра і надалей будзе праводзіць вялікую тлумачальную работу, скіраваную на фарміраванне адказнага і рацыянальнага стаўлення прадстаўнікоў арганізацый і саміх грамадзян да персанальнай інфармацыі, а таксама на недапушчэнне незаконнага выкарыстання, распаўсюджвання і іншай апрацоўкі асабістых даных.

Супраць незаконнага распаўсюджвання

Дзейнасць цэнтра скіравана найперш на гарантаванне бяспечнай апрацоўкі ПД, вытрымліванне балансу інтарэсаў аператараў і грамадзян і папярэджанне парушэнняў у гэтай сферы.

Сёння створана ўся неабходная аператарам метадычная база, распрацаваны пакрокавыя алгарытмы работы, рэкамендацыі і формы патрэбных дакументаў. Праводзіцца вялікая тлумачальная работа, скіраваная на недапушчэнне незаконнага выкарыстання асабістых даных грамадзян, рэалізоўваюцца адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. Пры выяўленні парушэнняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці, удакладніла Вольга Шыбко, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыйных паслуг і сувязяў з грамадскасцю НЦАПД:

— За год работы супрацоўнікі цэнтра распрацавалі комплексныя рэкамендацыі і тлумачэнні для найбольш уразлівых сфер апрацоўкі ПД: працоўнай, банкаўскай, адукацыйнай, страхавой, электрасувязі, гандлю. Праведзена больш за сотню адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў, у якіх паўдзельнічалі звыш 15 тысяч спецыялістаў. Афіцыйныя адказы на звароты атрымалі 740 грамадзян, спецыялісты цэнтра разгледзелі 92 скаргі.

Выкарыстанне адбіткаў пальцаў і копій пашпартоў, сканаванне выяў твараў і відэаназіранне, якія не павінны парушаць правы беларусаў, — пытанні, які цяпер аналізуюцца ў цэнтры.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».