Вы тут

Уладзімір Каранік прыняў удзел у адкрыцці спортпляцоўкі ў Ашмянах


Адкрыццё спартыўных пляцовак — адзін з прыкладаў клопату аб здароўі нацыі, нашых дзяцей як аб будучыні краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Гродзенскгага аблвыканкама Уладзімір Каранік на адкрыцці шматфункцыянальнай спортпляцоўкі ў Ашмянах.


«І гэта яшчэ адзін яскравы прыклад таго, што сумеснымі намаганнямі мы можам зрабіць многае. У нашай краіне развіццё спорту, клопат аб здароўі — функцыя не толькі дзяржавы. Вельмі шмат зрабілі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Нацыянальны алімпійскі камітэт сумесна з федэрацыямі. Дзякуючы такому супрацоўніцтву з'яўляюцца пляцоўкі для варкаўту, тэнісныя корты, футбольныя палі. Мы стрвараем умовы для гарманічнага развіцця нашых дзяцей і падтрымання актыўнага даўгалецця ўсіх нашых грамадзян», — сказаў Уладзімір Каранік.

Ён дадаў, што час успомніць аб тым, што можна схадзіць са сваёй сям'ёй на спартыўную пляцоўку. Бо гэта не толькі выдатныя магчымасці для бацькоў і дзяцей, але і вельмі карысна для здароўя. Ніякія сацыяльныя сеткі і гаджэты не заменяць жывых зносін і таго адрэналіну, эмоцый, якія дораць спартыўныя баталіі», — адзначыў старшыня аблвыканкама.

Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка адкрыта на тэрыторыі гімназіі № 1 у Ашмянах і прызеначана не толькі для навучэнцаў. «Яна будзе адкрыта для ўсіх ахвотных, якія могуць тут займацца на турніках, гульнявымі відамі спорту, гімнастыкай і проста добра і цікава бавіць яас з усёй сям'ёй. І ў Ашмянскім раёне гэта не адзіная пляцоўка. Тут ёсць два міні-футбольныя палі, некалькі іншых спртыўных пляцовак: шэсць у самым раённым цэнтры, яшчэ тры — у аграгарадках. І мы не плануем спыняцца на дасягнутым, — сказаў старшыня аблвыканкама. — Цяпер у стадыі будаўніцтва, праектавання, абмяркавання знаходзіцца шмат спартыўных аб'ектаў, пачынаючы ад знакавага цэнтра гульнявых відаў спорту у абласным цэнтры, фізкультурных цэнтраў практычна ў кожным раёне з басейнамі, пляцоўкамі. Гэта дасць магчымасць забяспечыць гарманічнае, усебаковае развіццё нашых дзяцей».

Адкрытая ў Ашмянах пляцоўка з'яўляецца сучасным шматфункцыянальным спартыўным комплексам для фізічных практыкаванняў і баскетбола. Яна адкрыта па праекце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Спорт для ўсіх». На пляцоўцы размешчаны чатыры зоны: баскетбольная пляцоўка, веласіпедная, зона для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, зона варкаўта з трэнажорамі. Пляцоўка дазваляе выконваць інтэрвальныя трэніроўкі, элементы трэніровак высокай інтэнсіўнасці, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, гіравага спорту, баскетбола і іншыя практыкаванні.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.