Вы тут

Даходы кітайскіх дзяржпрадпрыемстваў перавысілі 4 трыльёны долараў


Сёлета ў студзені-верасні назіраўся ўстойлівы рост даходаў і прыбытку дзяржаўных прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання Кітая. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўным камітэтам па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".


Як паведамілі ў камітэце, за дзевяць месяцаў гэтага года сукупныя аперацыйныя даходы згаданых дзяржпрадпрыемстваў дасягнулі 29 трыльёнаў юаняў (каля 4,05 трлн. долараў), што на 10,9 працэнтабольш, чым за аналагічны леташні перыяд. Рэнтабельнасць аперацыйных даходаў склала 7,2 працэнта, застаючыся на адносна высокім узроўні.

На працягу трох кварталаў аб’ём інвестыцый дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання ў даследаванні і распрацоўкі павялічыўся на 17,5 працэнта ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Дадзеныя сведчаць, што агульная плацежаздольнасць дзяржпрадпрыемстваў краіны засталася стабільнай. Па стане на канец верасня гэтага года іх каэфіцыент запазычанасці склаў 64,8 працэнта, што на 0,2 працэнтных пункта менш, чым напрыканцы жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».