Вы тут

MALANKA стварыла новую праграму для зарадкі электрамабіляў


Цяпер больш хуткай стала не толькі «запраўка» машыны, але і магчымасць знаходзіць зарадную станцыю на карце, сцвярджаюць распрацоўшчыкі.


Фота: pixabay.com

Карыстальнікам цяпер будзе значна прасцей атрымліваць кваліфікаваную дапамогу ад кругласутачнай службы падтрымкі і актуальную інфармацыю пра тарыфы ў кожнай кропцы зарадкі. Палепшана таксама фільтрацыя пошуку станцыі па магутнасці зарадкі, тыпу раз’ёмаў і часу працы, расказалі ў кампаніі.

— Каб пачаць зарадку — дастаткова выкарыстаць убудаваны счытвальнік QR-кодаў, а не шукаць лакацыю на карце. У раздзеле «Гісторыя сесій» можна прагледзець гісторыю зарадак, электронныя чэкі і звесткі пра аплату. Аднаразова папоўніць баланс можна на суму да 250 рублёў і змяніць спосаб аплаты ў асабістым кабінеце (для гэтага лепш карыстацца ўнутраным балансам праграмы), — параіла Вольга ШАЎКОВА, спецыяліст упраўлення перспектыўных энергетычных тэхналогій канцэрна Беларуснафта.

Праграма MALANKA выкарыстоўвае ў рабоце даныя геалакацыі аўтаўладальніка, вызначае дакладнае месцазнаходжанне аўто і выбудоўвае найбольш аптымальны маршрут да бліжэйшай ад электракара зараднай станцыі. Карыстальніку застаецца толькі падключыць канэктар і адсканаваць QR-код побач з ім або выбраць станцыю на карце. Аплаціць паслугу можна з унутранага балансу або шляхам перадаўтарызацыі грошай на карце карыстальніка пасля зарадкі.

— Каб перанесці сродкі ў новую праграму, карыстальнікам трэба напісаць заяву аб сваім жаданні ў тэхпадтрымку старой праграмы і паведаміць, што вы ўнеслі ў новы варыянт звесткі пра ўліковы запіс: адрас электроннай пошты, імя-імя па бацьку-прозвішча акаунта, нумар тэлефона, — патлумачыла спецыяліст.

Новая праграма мае абноўлены дызайн і палепшаную эрганоміку (цяпер зручна зараджацца і праглядаць неабходную інфармацыю пра зарадную сесію). Распрацоўшчыкі змянілі ўзаемадзеянне з карыстальнікам праз push-паведамленні, дадалі новыя магчымасці і павялічылі функцыянал. 

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».