Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ацаніў вытворчы і экспартны патэнцыял Гомельскага хімзавода, перадае БелТА.
Рабочая паездка прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ў Гомельскую вобласць пачалася з наведвання прадпрыемства нафтахімічнай галіны.
Патэнцыял прадпрыемства ацанілі таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і дырэктар ААТ «Гомельскі хімічны завод» Дзмітрый Чарнякоў далажылі аб сітуацыі на прадпрыемстве: вытворчасці ў бягучых умовах, дыверсіфікацыі рынкаў збыту прадукцыі, перспектывах.
Прэм’ер-міністр азнаёміўся з вытворчасцю ў тым ліку комплексных мінеральных угнаенняў, пабываў у цэху сернай кіслаты нумар 2, на цэнтральным пульце кіравання, туказмешвальнай устаноўцы цэха складаназмешаных мінеральных угнаенняў. Дырэктар прадпрыемства падрабязна спыніўся на фінішных этапах — працэсах фасоўкі і пагрузкі гатовай прадукцыі, яе асартыменце ў цэлым.
Гомельскі хімзавод упэўнена займае пазіцыю аднаго з вядучых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны краіны. Гэта буйнейшы ў Беларусі вытворца фосфарзмяшчальных мінеральных угнаенняў. За студзень-верасень на прадпрыемстве выпусцілі 184,3 тыс. фосфарных угнаенняў. Гэта на 10,8 тыс. т або 6,2 працэнта вышэй за ўзровень мінулага года.
У цэлым, як было абазначана, на працягу гэтага года канцэрн «Белнафтахім» выконвае ўсе даведзеныя ключавыя паказчыкі эфектыўнасці.
Таксама ў сённяшнім вытворчым маршруце прэм’ер-міністра — ААТ «Гомсельмаш».
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.