Вы тут

Выратаваць дрэва ад грыбка. Чым апрацаваць яблыні ад паршы


Пры вырошчванні яблынь найбольшыя страты адбываюцца з-за грыбковых хвароб, такіх як парша і пладовая гніль. Сіла паражэння залежыць ад агратэхнічных умоў і не з'яўляецца асаблівасцю канкрэтных сартоў. Многае залежыць ад прафілактыкі і ўстойлівасці або ўспрымальнасці расліны да фітапатагеннага фактару.


Фота: pixabay.com

Трэба ўвесь час кантраляваць стан дрэва і праводзіць патрэбныя прафілактычныя работы. Асноўныя фактары, якія вядуць да з'яўлення грыбковых захворванняў:

  • Багатыя ападкі, што змяняюцца высокай тэмпературай.
  • Няправільна праведзенае абразанне яблыні, калі крона не прадзімаецца.
  • Дрэнны догляд.

Парша вельмі хутка распаўсюджваецца на суседнія дрэвы, таму трэба прымаць маментальныя меры, каб выключыць такія негатыўныя наступствы. Сёння існуе вялікая колькасць прэпаратаў, якія дапамогуць пазбавіцца ад любых грыбковых захворванняў.

Вонкавыя прыкметы пашкоджання

Звычайна рэгіструецца заражэнне толькі на верхняй частцы ліста (аксаміцісты карычневы налёт), які добра відаць пры касым поглядзе на ліст супраць святла.

Лісты ў выніку пашкоджання кутыкулы засыхаюць і заўчасна ападаюць. Якія ахоўныя меры трэба правесці:

  • Увосень усё лісце трэба абавязкова спаліць.
  • Правесці абразанне дрэва, каб палепшыць вентыляцыю ў кроне.
  • У вельмі складаных сітуацыях правесці хімічную апрацоўку.

На пашкоджаных пладах таксама з'яўляюцца круглыя або няправільнай формы карычневата-зялёныя плямы, пакрытыя канідыямі (спорамі грыбоў). Паступова яны ператвараюцца ў струпы, якія застаюцца на лупіне і пранікаюць у мякаць.

Плод, які расце, часта лопаецца ў месцы раны, а пры больш моцнай інфекцыі можа адваліцца. З'яўленне плям на яблыках робіць іх непрыдатнымі для ўжывання. Таму ўсё пашкоджанае лісце і плады трэба знішчыць.

Прафілактыка захворвання

Каб захаваць па магчымасці ўсе завязі, а затым і плады, важна сістэматычна праводзіць ахоўныя мерапрыемствы.

Парады па апрацоўцы:

  • Пры моцным пашкоджанні дрэў паршой і маніліёзам (пладовай гнілі) прыкладна раз у 3-4 гады можна рабіць «блакітнае апырскванне» — апрацоўку 3-працэнтнай бардоскай вадкасцю.
  • У дадзены перыяд можна апырскваць дрэвы 5-працэнтным растворам жалезнага купарвасу або растворам «Фармаёду» супраць лішайнікаў.

Апрацоўка яблыні ад паршы на розных этапах росту:

  • Час, калі бутоны пачынаюць ружавець. У такі перыяд рэкамендуецца апрацоўка супраць паршы і пладовай гнілі. Гэта грыбковыя захворванні, таму трэба выкарыстоўваць адзін з прыдатных фунгіцыдаў, такіх як «Алірын-Б», «Скор». Першы з'яўляецца біяпрэпаратам і практычна бясшкодны для прыроды і чалавека.
  • Адразу пасля цвіцення. Пажадана паўторная апрацоўка ад пладовай гнілі і паршы.
  • Пасля ападання лісця. Апырскванне лістоты, якая апала, 10-працэнтным растворам мачавіны для прыгнятання міцэлію грыба ўзбуджальніка паршы.

Своечасовае правядзенне ахоўных апрацовак і іншых мерапрыемстваў дае магчымасць найбольш эфектыўна змагацца са шкоднікамі і хваробамі. Пры гэтым выбар сродкаў засцярогі біялагічнага паходжання дазваляе атрымліваць экалагічна чысты ўраджай яблыкаў з пункту гледжання адсутнасці шкодных пестыцыдаў.

Апрацоўваць яблыню трэба ў цёплае надвор'е, калі няма ветру і дажджу. Гэта ў значнай ступені павысіць эфектыўнасць праведзеных мерапрыемстваў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».