Вы тут

Падведзены вынікі творчага конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ»


Сёння маладзёжны дадатак «Чырвонка. Чырвоная змена» да найстарэйшага беларускамоўнага выдання «Звязда» падводзіць вынікі творчага конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ». Перш чым назваць імёны пераможцаў і лаўрэатаў, коратка нагадаем падзеі больш чым паўгадавой даўніны.


Фота Лізаветы Голад.

У Год гістарычнай памяці «Чырвонка. Чырвоная змена» разам з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі абвясцілі творчае спаборніцтва для юных і маладых аўтараў, якім прапанавалася дасылаць свае пробы пяра на тэму гістарычнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, знакавых для нашай краіны сучасных падзей, унёску цяперашніх хлопцаў і дзяўчат у маладзёжную палітыку дзяржавы. Удзельнікі актыўна адгукнуліся!

Геаграфія і ўзрост аўтараў былі самымі рознымі (па традыцыі апошніх гадоў пераважалі дзяўчынкі), у кожнага з іх быў свой досвед у журналістыцы — большы ці меншы. Але аб'ядноўвала ўсіх удзельнікаў адно — любоў да Радзімы, да роднай мовы, памяць аб продках, жаданне зрабіць свой асабісты ўнёсак у агульныя справы дзяржавы і моладзі.

Далёка не ўсе з нашых аўтараў, захапляючыся зараз журналістыкай, абяруць з цягам часу для сябе гэтую прафесію. І не бяда, паколькі ўдзельнікі конкурсу паказалі сябе як разнапланавыя, творчыя асобы нягледзячы на свой яшчэ юны ўзрост. Упэўнены, яны змогуць рэалізавацца ў многіх іншых сферах, што пацвярджае досвед нашых папярэдніх шматлікіх конкурсаў. А лагічна і паслядоўна выкладаць свае думкі можа спатрэбіцца ў любой прафесіі. Тыя ж, хто марыць аб прафесіі журналіста, спадзяёмся, атрымалі карысны досвед удзелу ў такога кшталту творчых спаборніцтвах і супрацоўніцтве з рэспубліканскай газетай. Як гучыць наш негалосны дэвіз: тых, хто прайграў, няма! Прыйшоў час назваць найлепшых!

Такім чынам, рэдакцыйнае журы абрала пераможцаў творчага конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ». Імі сталі:

  • Алеся Гурын, вучаніца 11 класа СШ № 11 г. Мазыра («Ствараем сваю казку, або Едзем у госці да Мерабель», 08.09);
  • Соф'я Бобр, вучаніца 10 класа гімназіі імя Янкі Купалы г. Мазыра («Ствараем сваю казку, або Едзем у госці да Мерабель», 08.09);
  • Паліна Шынкевіч, вучаніца 11 класа гімназіі № 6 г. Маладзечна («Плата за працу — шчырыя ўсмешкі, або Знайсці патрэбны ключ», 29.09);
  • Варвара Клімцава, вучаніца 9 класа СШ № 7 г. Мазыра («З усіх сіл імкнуся паказаць гераізм салдат», 29.09);
  • Паліна Мельнікава, вучаніца 11 класа Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 («Мы, беларусы, маем свой стрыжань, або Сон з экскурсам у мінулае», 13.10).

Лаўрэатамі конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ» прызнаны:

  • Дзіяна Лісоўская, вучаніца 9 класа СШ № 152 г. Мінска («Важна разумець, якога ўзроўню дасягаў гераізм людзей», або Як становяцца ўдзельнікамі Вахта памяці», 04.08);
  • Аляксандра Лахвіч, вучаніца 10 класа СШ № 55 г. Мінска («Жыццё праз старонкі ваеннага дзённіка», 04.08);
  • Кацярына Сушко, вучаніца 9 класа СШ № 1 г. Маладзечна («Усім сэрцам палюбіць выцінанку», 04.08);
  • Дар'я Чупрынская, вучаніца 8 класа СШ № 164 г. Мінска («Гісторыя пачынаецца са школьнага музея», 04.08);
  • Вера Юндава, вучаніца 8 класа СШ № 36 г. Мінска («Свята» заўсёды крочыць з народнай музыкай!», 29.09);
  • Аляксандр Весялоў, вучань 11 класа СШ № 11 г. Мазыра («Бачу мэту — не бачу перашкод, або Які ён, рыцар ІТ-фронту», 03.11).

Усім пераможцам і лаўрэатам конкурсу будуць уручаны ганаровыя граматы ад газеты «Звязда». Некалькі пазней яны атрымаюць прома-прадукцыю ад найстарэйшага беларускамоўнага выдання.

Таксама мы лічым патрэбным і вельмі важным выказаць словы падзякі тым кіраўнікам гурткоў журналістыкі, тым педагогам дадатковай адукацыі, якія, уласна, і падрыхтавалі пераможцаў і лаўрэатаў творчага конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ». Гэта яны найперш падказвалі, вялі за сабой, падтрымлівалі нашых юных і маладых аўтараў.

У творчым жыцці апошніх гэтыя настаўнікі, па прызнанні многіх удзельнікаў творчага спаборніцтва, бралі і бяруць самы актыўны удзел!

Ганаровымі граматамі «Выдавецкага дома «Звязда» ўзнагароджваюцца:

  • Наталля Віктараўна Шульжыцкая, намеснік дырэктара, педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Маладзечанскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»;
  • Таццяна Леанідаўна Андрыеўская, кіраўнік клуба «Юны журналіст» дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;
  • Ангеліна Мікалаеўна Уліч, педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» г. Мінска».

Яшчэ раз шчыра віншуем нашых юных і маладых журналістаў і іх настаўнікаў! Заставайцеся з роднай газетай на роднай мове! Да новых сустрэч на яе старонках і да новых творчых дасягненняў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».