Вы тут

Станоўчае сальда $4 млрд, прырост прамысловай вытворчасці


У Беларусі склалася станоўчае сальда знешняга гандлю на ўзроўні $4 млрд па выніках 9 месяцаў. Пра гэта сказаў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае БелТА.


Фота: sb.by

Паводле слоў прэм’ер-міністра, станоўчы прагноз пацвярджаецца. «Па выніках 9 месяцаў мы маем станоўчае сальда $4 млрд. Гэта адзін з рэкордных паказчыкаў. Гэта чысты даход у валюце, які атрымлівае краіна. Зразумела, што сітуацыя на фінансавым рынку будзе стабільнай. А вынікі лістапада будуць крыху лепш кастрычніка», — падкрэсліў ён.

«Радуе, што дадае прамвытворчасць. У цэлым прамысловая вытворчасць вырасла на 1,2%, але па лініі Мінпрама гэтыя лічбы больш — парадку 105%, 106%, 108%. Узмоцненымі тэмпамі расце машынабудаванне, у тым ліку мы бачылі на «Гомсельмашы» — увесь канвеер у машынах. Падобная сітуацыя на многіх прамысловых прадпрыемствах, што пазітыўна працуе на ВУП, на нашы фінансавыя паказчыкі», — пазначыў сітуацыю ў вытворчым сегменце прэм’ер.

Сёння Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемствы Гомельскай вобласці. Ён ацаніў экспартны патэнцыял Гомельскага хімічнага завода, азнаёміўся з лінейкай тэхнікі на выставе холдынгу «Гомсельмаш», імпартазамяшчальнымі праектамі, працай вытворчых падраздзяленняў.

Завяршае рабочую паездку ў Гомельскую вобласць наведванне ваенна-гістарычнага комплексу «Партызанская крынічка», месцаў работ спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.