Вы тут

Мінімальная заработная плата павысілася да 554 рублёў


У Мінску на пляцоўцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшло пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Былі абмеркаваны павышэнне мінімальнай заработнай платы і падведзены першыя вынікі рэалізацыі новага віду дадатковага пенсіённага страхавання з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Нацсавет падтрымаў устанаўленне мінімальнай заработнай платы з 1 студзеня 2023 года ў памеры 554 рублі.


Фота: pixabay.com

Урадам на разгляд Нацыянальным саветам па працоўных і сацыяльных пытаннях была ўнесена прапанова аб устанаўленні з 1 студзеня 2023 года месячнай мінімальнай заработнай платы ў памеры 554 рублі. Тэмп росту да 1 студзеня 2022-га складзе 121,2 %. Нацыянальны савет дадзеныя прапановы падтрымаў. Нагадаем, за кастрычнік памер МЗП складае 483,17 рубля.

Падчас пасяджэння Нацыянальнага савета першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала, як працуе механізм добраахвотнага пенсіённага страхавання з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Яна паведаміла, што за 1,5 месяца дзеяння праграмы заключана амаль шэсць тысяч дагавораў.

Сярод удзельнікаў у асноўным — жанчыны, іх больш за 65 %. Больш за 70 % работнікаў выбрала тарыф «3+3». Найбольш часты тэрмін страхавання — 3-13 гадоў (56 % дагавораў). Большасць работнікаў, а гэта 90 %, пажадала атрымліваць дадатковую пенсію на працягу 5 гадоў пасля выхаду на пенсію. Найбольш актыўна дагаворы па новай праграме заключаюць у Мінску і Мінскай вобласці — каля 36 % ад агульнай колькасці.

У цэлым, як адзначыла Наталля Паўлючэнка, новая праграма добраахвотных накапляльных пенсій — праграма «тры плюс тры» — гэта тры галоўныя плюсы, якія спалучаюць інтарэсы работніка, работадаўца і дзяржавы. Плюс для работніка — даступны і зразумелы механізм своечасовага назапашвання сродкаў на старасць з фінансавай падтрымкай дзяржавы і льгота па падаходным падатку. Памер заробку работніка, з якога работадаўцам вылічаецца падаходны падатак (13 %), будзе зменшаны на велічыню страхавога ўзносу, выплачанага за кошт сродкаў работніка. Акрамя таго, сярод станоўчых момантаў — магчымасць атрымання ў спадчыну пенсіённых накапленняў і гарантыя захаванасці апошніх.

Пры гэтым выдаткі работадаўца на пенсіённыя ўзносы не павялічацца. Плюсам для дзяржавы можна лічыць з'яўленне ў эканоміцы ўнутранай крыніцы доўгіх грошай, доўгатэрміновага інвестыцыйнага рэсурсу.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.