Вы тут

Надвор'е: Ужо ў нядзелю чакаецца мароз да мінус 14 градусаў


Услед за паласой істотнага холаду ў нашу краіну прыйдзе сур'ёзны снег, туман і галалёдзіца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

А як усё пачыналася, калі ў першай палове лістапада было суперцёплае надвор'е, але... У сераду праз нашу краіну прарваўся атмасферны фронт, услед за якім пачала паступаць халодная паветраная маса паўночных шырот. Тэмпературны фон панізіўся і апынуўся ў асноўным на 1—3 градусы халаднейшы за норму, а ападкі з паніжэннем тэмпературы паветра пераходзілі з дажджу ў мокры снег. Да нас, нягледзячы на каляндар, фактычна зазірнула зіма. У найбліжэйшы час яна стане яшчэ больш жорсткай, калі тэмпература паветра працягне паніжацца, а атмасферныя франты прынясуць новыя порцыі снегу. На большай частцы тэрыторыі краіны сфарміруецца снежнае покрыва.

У пятніцу ў многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра будзе ўжо мінусавай — ад 0 да 6 градусаў.

Вельмі складаныя ўмовы надвор'я чакаюць нас у суботу. У гэты дзень наша краіна трапіць у арбіту ўплыву Балканскага цыклону, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Украіны на Белгародскую вобласць Расіі і, звязаных з ім атмасферных франтоў. У большасці раёнаў пройдзе снег, раніцай і днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—9 градусаў, удзень — 1—7 марозу.

У нядзелю надвор'е крыху «адпусціць», але стане значна халадней. 20 лістапада ноччу і раніцай яшчэ захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, які абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны снег. У дзённыя гадзіны істотных ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра складзе мінус 6—12 градусаў, месцамі да мінус 14 градусаў. Днём будзе 1—7 марозу.

У пачатку наступнага тыдня да нас занясе франтальныя раздзелы з тэрыторыі Украіны і ў Беларусь пачне паступаць больш цёплая паветраная маса. Маразы аслабеюць. Пры адлігавым надвор'і ападкі будуць пераходзіць са снегу ў мокры снег і дождж. Падчас выпадзення дажджу на халоднюю паверхню будуць утварацца галалёды. У асобных раёнах краіны будуць згушчацца туманы.

У панядзелак будзе дзень «бляхара», калі ўначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, удзень па паўднёвым усходзе мокры снег і дождж. Месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў, але падчас праясненняў да 13 марозу. Удзень чакаецца ад мінус 1 да мінус 6 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах ад 0 да плюс 3 градусаў.

У аўторак з надвор'ем будзе таксама складана. У гэты дзень у многіх раёнах прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі туман, галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а ўначы пры праясненнях да 7 марозу. Што гэта? Позняя восень ці ранняя зіма?

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.

Эканоміка

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.

Грамадства

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​