Тамара Іванаўна — вядомы ў Беларусі і за яе межамі літаратар, паэт, якая піша па-руску. Яе творчасць адзначана многімі прэстыжнымі ўзнагародамі — літаратурнымі прэміямі, дзяржаўнымі адзнакамі, нагрудным знакам «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» Саюза пісьменнікаў Беларусі«. Пісьменніца з’яўляецца аўтарам многіх кніг, адрасаваных даросламу і дзіцячаму чытачу. Жыве і працуе літаратар у Віцебску, дзе ўзначальвае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Новая кніга Тамары Красновай-Гусачэнка — на беларускай мове. «Навагоднія прыгоды Марусі» пераклалі Фёдар ПАЛАЧАНІН і Мікола ШАБОВІЧ. Мастаком кнігі з’яўляецца Віктар КАЛІНІН. Тыраж кнігі — 1200 экзэмпляраў.
Несумненна, выданне разлічана і на чытанне і на тое, каб казку-п’есу ўвасобіць на сцэнічнай пляцоўцы. Юныя акцёры атрымаюць задавальненне ад працы над спектаклем «Навагоднія прыгоды Марусі».
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: pixabay.com
Брудныя бізнес-гульні.
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Маніторым «галоўны зімовы прадукт».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.