Вы тут

Цяльцам — амбіцыйныя планы, а Рыбам — адпачынак


АВЕН. На гэтым тыдні самы час разабрацца хаця б з часткай назапашаных праблем. У панядзелак варта падумаць пра свае перспектывы і, вызначыўшыся, пачынаць спакойна дзейнічаць. Творчы настрой у чацвер дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег. У асабістым жыцці давядзецца камусьці нешта даказваць.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні можа ўзнікнуць спрыяльная сітуацыя для ажыццяўлення амбіцыйных планаў на працы. Паспрабуйце паводзіць сябе спакойна і ўраўнаважана, нават калі здасца, што ўсё пайшло не так. Добра абдуманыя словы зробяць спрыяльнае ўражанне на навакольных і прымусяць іх падпарадкавацца вашай волі. На важныя пытанні зможаце адказаць толькі вы, звяртацца па параду зараз бессэнсоўна.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні пажадана выяўляць больш фантазіі, пачуцця гумару і аптымізму. Старайцеся ўсюды знаходзіць нестандартныя рашэнні, гэта дапаможа дабіцца поспеху. Калі ў вас атрымаецца менш гаварыць і больш слухаць, чакайце заслужанай узнагароды. Асабістае жыццё прынясе нямала прыемных хвілін і ўзніме настрой. Новае знаёмства ў нядзелю можа падарыць надзейнага сябра.


РАК. Вас могуць раздзіраць унутраныя супярэчнасці, што неспрыяльна адаб'ецца на працаздольнасці. Магчыма ўзнікненне непрадказальнай сітуацыі, якая запатрабуе хуткіх рашэнняў, але лепш прадумаць некалькі запасных варыянтаў. Не забывайце пра сям'ю, ні ў якім разе не вылівайце на блізкіх сваё раздражненне.


ЛЕЎ. Надыходзіць час плённай, але манатоннай працы, ды менавіта ў ёй вы можаце выявіць сябе як моцная асоба. Чаго не варта рабіць на гэтым тыдні, дык гэта мяняць месца працы. У аўторак цярпенне і праца абавязкова дадуць вынік, хоць і адбяруць масу сіл. На сераду не трэба планаваць нарад і сустрэч. У чацвер мірна займайцеся сваёй справай, не спрабуючы ўлазіць у чужыя. У канцы тыдня з'явяцца новыя магчымасці наладзіць адносіны ў сям'і і на службе.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні можа адбыцца пераход да новага, больш спрыяльнага для вас жыццёвага цыкла. Абвострыцца інтуіцыя, вам нават можа прысніцца прарочы сон. Аднак з куды большым поспехам вы будзеце вырашаць чужыя праблемы, чым уласныя. Не варта слепа давярацца меркаванню іншых, нават калі яны з'яўляюцца для вас аўтарытэтам. У выхадныя выявіце ініцыятыву, будзьце гатовыя да новых знаёмстваў.


ШАЛІ. Пажадана спакойна і без мітусні займацца службовымі і хатнімі справамі. Гэты тыдзень, верагодна, стане прыдатным часам для вырашэння многіх праблем, адкладзеных у доўгую скрыню. Вашы таленты будуць заўважаны і ацэнены па заслугах. Творчы падыход да працы прынясе адчувальныя вынікі. У чацвер можаце даведацца важную інфармацыю, якая адкрые перад вамі цудоўныя перспектывы. Пастарайцеся ў выхадныя надаць больш часу дзецям.


СКАРПІЁН. Пачынаецца цікавы, насычаны тыдзень. Зможаце ўмацаваць свой аўтарытэт на працы. З'явіцца шанц многае паспець зрабіць і атрымаць прыбытак. Адчуеце прыліў сіл, нібы адкрыецца другое дыханне. Выхадныя прысвяціце адпачынку і забавам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы, здаецца, будзеце асабліва летуценныя. Але не пашкодзіла б асцярожнасць, бо мары могуць рэалізавацца, і што вы тады будзеце рабіць? Памятайце, што любыя праблемы пераадольныя, калі ў цяжкую хвіліну звярнуцца па дапамогу да сяброў. Весялосць і забавы ў выхадныя дні так захопяць вас, што забудзецеся, калі апошні раз сумавалі.


КАЗЯРОГ. Падобна, вы заблыталіся ў сваіх імкненнях і жаданнях. Сілы і магчымасці не бязмежныя. Неабходна завяршыць пачатае і падвесці пэўныя вынікі. Памятайце: свой свет шмат у чым вы ствараеце самі. Так што стаўце дасягальныя мэты. Серада і чацвер могуць аказацца самымі складанымі і напружанымі днямі тыдня. У суботу ёсць рызыка пасварыцца са сваякамі.


ВАДАЛІЎ. Панядзелак — удалы дзень для паездак, камандзіровак і пачатку далёкіх вандраванняў. Ідэі, якія вас будуць наведваць на працягу ўсяго тыдня, варта адразу ж апрабаваць на практыцы. Дэталі зараз набудуць першараднае значэнне — паспрабуйце надаваць ім належную ўвагу. А вось у авантуры лепш не лезці і ў інтрыгах на працы ўдзельнічаць не варта. Пажадана лагічна і коратка выкладаць свае думкі, тады ўдала пройдуць сустрэчы і перамовы.


РЫБЫ. Не перагружайце сябе звышурочнай працай. Можаце апынуцца перад выбарам, па якой дарозе вам пайсці. Перамены даўно наспелі. У сераду на вас абрынецца лавіна разнастайных спраў і клопатаў. Калі не будзеце з імі спраўляцца, то папрасіце дапамогі ў сяброў і калег. У канцы тыдня будзе канструктыўнай размова з начальствам, вас пачуюць і ацэняць па заслугах. Выхадныя пажадана правесці ў адзіноце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Абеліскі параненай зямлі. Не зарасце лясная сцяжына

Абеліскі параненай зямлі. Не зарасце лясная сцяжына

Нямала помнікаў ахвярам вайны стаіць у лясах, на ўзбочынах, на месцы былых вёсак. Іх даглядаюць, пра іх клапоцяцца.

Культура

Алесь Мойскі: сцэнарыі — яго работа, літаратурная творчасць — пакуль хобі, а «Жывое слова» — яго тэатр

Алесь Мойскі: сцэнарыі — яго работа, літаратурная творчасць — пакуль хобі, а «Жывое слова» — яго тэатр

Сцэнарыі — яго работа, літаратурная творчасць — пакуль хобі, а «Жывое слова» — яго тэатр.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​