Вы тут

Частата зваротаў з-за траўмаў з першым снегам павялічваецца ў 2-3 разы


Частата зваротаў па меддапамогу з-за траўмаў з першым снегам павялічваецца ў 2-3 разы, паведамляе ТГ-канал Міністэрства аховы здароўя.


Фота: pixabay.com

Прычынамі зваротаў да медыкаў становяцца ўдары, пераломы касцей, вывіхі. Пашкоджанні з’яўляюцца, як правіла, вынікам падзення з-за стану тратуараў, маставой (галалёд, выбоіны, ямы, калдобіны і інш.).

Пры перамяшчэнні па тратуарах, пешаходных дарожках, пешаходных пераходах на маставой, асабліва пры наяўнасці снежных заносаў і галалёду, неабходна праяўляць асаблівую прадбачлівасць. Калі падзення пазбегнуць не атрымліваецца, лепш падаць на бок. Затым выклікаць брыгаду хуткай меддапамогі або пры магчымасці самастойна звярнуцца ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову. Да прыезду медыкаў важна самастойна або з дапамогай навакольных стварыць умовы нерухомасці для пашкоджанай канечнасці спадручнымі сродкамі.

Вадзіцелям рэкамендуецца захоўваць скорасны рэжым, максімальна ўважліва глядзець па баках, звяртаць увагу на пешаходаў, якія збіраюцца перайсці вуліцу.

З надыходам халадоў у бальніцы пачынаюць паступаць пацярпелыя таксама з адмарожваннямі. Прычым большасць выпадкаў халадовых траўмаў прыпадае на апошні месяц восені і зіму. У многіх выпадках іх можна было б пазбегнуць, выконваючы шэраг простых мер засцярогі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі: траўматалагічная служба даволі аператыўна падрыхтавалася да надыходу зімы і мае неабходную колькасць сіл і сродкаў для дапамогі пацярпелым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».